Бел
Галоўная   /  Дакументы і каментарыі
Дырэктыва № 3 ад 14 чэрвеня 2007 г.

Эканомія і беражлівасць - галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы

У Рэспублiцы Беларусь за апошняе дзесяцiгоддзе створана эфектыўная эканомiка, якая дынамiчна развiваецца, арыентаваная на няўхiльны рост дабрабыту i павышэнне якасцi жыцця грамадзян, абарону iх матэрыяльных, са­цыяльных i культурных iнтарэсаў.

Паслядоўна ажыццяўляецца курс на iнавацыйнае развiццё краiны. За гады незалежнасцi сфармiравана сучасная сацыяльная iнфраструктура.

У рэспублiцы, якая засталася пасля распаду Савецкага Саюза без крынiц энергетычных i сыравiнных рэсурсаў, праведзена вялiкая работа па ўкараненню энерга- i рэсурсазберагальных тэхналогiй.

У вынiку ў 1997—2006 гадах прырост валавога ўнутранага прадукту забяспечаны практычна без павелiчэння спа­жывання палiўна-энергетычных рэсурсаў. Гэта ў комплексе з iншымi мерамi дало магчымасць мiнiмiзаваць адмоў­ныя вынiкi для эканомiкi павышэння цэн на нафту i газ, а галоўнае — не дапусцiць падзення жыццёвага ўзроўню нашага народа.

Разам з тым у краiне не створана цэласная сiстэма эканомii матэрыяльных рэсурсаў, што знiжае канкурэнтаздоль­насць эканомiкi, эфектыўнасць выкарыстання ўсiх вiдаў палiва, энергii, сыравiны, матэрыялаў i абсталявання.

Энергаёмiстасць валавога ўнутранага прадукту ў нас у паўтара-два разы вышэйшая, чым у развiтых дзяржавах з па­добнымi клiматычнымi ўмовамi i структурай эканомiкi. Высокая i матэрыялаёмiстасць айчыннай прадукцыi. Неда­статкова поўна выкарыстоўваюцца другасныя рэсурсы i адходы вытворчасцi.

Не зжыты безгаспадарчасць i марнатраўства. Кiраўнiкi органаў дзяржаўнага кiравання i iншых арганiзацый не ажыццяўляюць належнага кантролю за беражлiвым захоўваннем i рацыянальным выкарыстаннем палiўна-энер­гетычных i матэрыяльных рэсурсаў, не заўсёды выяўляюць рэзервы па знiжэнню энерга- i матэрыялаёмiстасцi вы­творчасцi.

На нiзкiм узроўнi вядзецца работа па прыцягненню ў гаспадарчы абарот аднаўляльных крынiц энергii: лесу, вады, ветру, падземнага цяпла, сонечнай энергii i iншых.

У той жа час бяздумныя, часам бяздушныя адносiны да прыроды наносяць ёй незаменны ўрон, што немiнуча ада­б’ецца на якасцi жыцця наступных пакаленняў.

Эканомнае расходаванне цяпла, электраэнергii, прыроднага газу, вады i iншых рэсурсаў не стала нормай жыцця для кожнай беларускай сям’i, кожнага чалавека.

Не выкаранены факты вандалiзму ў пад’ездах, лiфтах, на лесвiчных пляцоўках шматкватэрных жылых дамоў, пры­дамавых тэрыторыях i дзiцячых пляцоўках, у iншых грамадскiх месцах i на транспарце. Як вынiк, дзяржава нясе ве­лiзарныя непрадукцыйныя расходы па падтрыманню ў належным стане аб’ектаў жыллёва-камунальнай гаспадар­кi i сацыяльнай сферы.

У мэтах умацавання эканамiчнай бяспекi дзяржавы:

1. Забяспечыць энергетычную бяспеку i энергетычную незалежнасць краiны. Для гэтага:

1.1. кiраўнiкам дзяржаўных органаў усiх узроўняў кiравання арганiзаваць жорсткi кантроль за рацыянальным вы­карыстаннем палiўна-энергетычных i матэрыяльных рэсурсаў, знiжэннем удзельных матэрыяльных затрат на адзiнку выпускаемай прадукцыi пры адначасовым росце вытворчасцi i яе мадэрнiзацыi;

1.2. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь:

1.2.1. забяспечыць у 2007—2010 гадах i на перспектыву поўнае i надзейнае забеспячэнне насельнiцтва i эканомi­кi энергарэсурсамi па эканамiчна абгрунтаваных цэнах (тарыфах), знiжэнне рызык i недапушчэнне крызiсных сiтуа­цый у энергазабеспячэннi краiны;

1.2.2. прыняць вычарпальныя меры па заключэнню пачынаючы з 2007 года доўгатэрмiновых пагадненняў аб па­стаўках у Рэспублiку Беларусь палiўна-энергетычных рэсурсаў i ажыццяўленню гэтых паставак, прадугледзеўшы ды­версiфiкацыю гэтых рэсурсаў не менш як на 20 працэнтаў пры ўмове эканамiчнай i экалагiчнай мэтазгоднасцi;

1.2.3. да 1 жнiўня 2007 г. стварыць рэспублiканскую мiжведамасную камiсiю па кантролю за эканомiяй i рацыя­нальным выкарыстаннем палiўна-энергетычных i матэрыяльных рэсурсаў, забяспечыць стварэнне аналагiчных га­лiновых, абласных, гарадскiх, раённых i пастаянна дзеючых у арганiзацыях камiсiй, стварыць iнстытут пазаштатных iнспектараў па нагляду за эфектыўным выкарыстаннем рэсурсаў;

1.2.4. сумесна з аблвыканкамамi i Мiнскiм гарвыканкамам у 2007 годзе i ў наступныя гады актывiзаваць продаж ва ўстаноўленым парадку маёмасных комплексаў неэфектыўна працуючых малых i сярэднiх дзяржаўных арганiза­цый, не завершаных будаўнiцтвам аб’ектаў з перавышэннем нарматыўнага тэрмiну будаўнiцтва больш за два гады, а таксама долей дзяржавы ў статутных фондах стратных гаспадарчых таварыстваў;

1.3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi:

1.3.1. унесцi Кiраўнiку дзяржавы праект удакладненай Канцэпцыi энергетычнай бяспекi i павышэння энергетычнай незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь, прадугледзеўшы ў iм:

знiжэнне энергаёмiстасцi валавога ўнутранага прадукту ў 2010 годзе не менш як на 31 працэнт, у 2015 годзе не менш як на 50 працэнтаў, у 2020 годзе не менш як на 60 працэнтаў да ўзроўню 2005 года;

забеспячэнне ў 2012 годзе не менш як 25 працэнтаў аб’ёму вытворчасцi электрычнай i цеплавой энергii за кошт выкарыстання мясцовых вiдаў палiва, другасных энергетычных рэсурсаў i альтэрнатыўных крынiц энергii i ў 2015 го­дзе ўвядзенне ў палiўны баланс бурых вуглёў беларускiх радовiшчаў;

дыверсiфiкацыю паставак у рэспублiку нафты, прыроднага газу, электраэнергii, вугалю i ядзернага палiва, якая за­бяспечвае пачынаючы з 2020 года iмпарт з адной краiны—пастаўшчыка не больш як 65 працэнтаў аб’ёму спажы­вальных энергарэсурсаў;

актывiзацыю работы па будаўнiцтву АЭС, працуючых на вугалi ЦЭС, ГЭС малой i сярэдняй магутнасцi, мiнi-ЦЭЦ, а таксама вытворчасцяў па выпуску бiяпалiва, ветраэнергетычных установак, бiягазавых комплексаў, установак, якiя выкарыстоўваюць энергiю цвёрдых камунальных i iншых адходаў;

рэканструкцыю дзеючых i будаўнiцтва новых падземных сховiшчаў прыроднага газу, нафта- i мазутасховiшчаў;

змяншэнне затрат на вытворчасць энергарэсурсаў за кошт прымянення энергазберагальных тэхналогiй i абсталя­вання, а таксама скарачэнне страт пры здабычы, перапрацоўцы, транспарцiроўцы i рэалiзацыi прадукцыi палiўна-энергетычнага комплексу;

1.3.2. у III квартале 2007 г. прадставiць Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь праект удакладненай Дзяржаўнай комп­лекснай праграмы мадэрнiзацыi асноўных вытворчых фондаў Беларускай энергетычнай сiстэмы, энергазберажэн­ня i павелiчэння долi выкарыстання ў рэспублiцы ўласных палiўна-энергетычных рэсурсаў у 2006—2010 гадах;

1.4. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, іншым дзяржаўным органам i iншым дзяржаўным арганiзацыям у 2007 годзе i ў наступныя гады забяспечыць эканомiю валютных сродкаў за кошт актывiзацыi iмпартазамяшчэння, iстот­нага скарачэння iмпарту прамысловай i сельскагаспадарчай прадукцыi, аналагiчнай той, што вырабляецца ў Рэс­публiцы Беларусь.

2. Прыняць кардынальныя меры па эканомii i беражлiваму выкарыстанню палiўна-энергетычных i матэрыяльных рэсурсаў ва ўсiх сферах вытворчасцi i ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы, а менавiта:

2.1. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь вызначыць i давесцi дзяржаўным органам i iншым дзяржаўным арганiза­цыям паказчыкi па эканомii рэсурсаў на 2007 год, даводзiць iм такiя паказчыкi штогод;

2.2. рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання i iншым дзяржаўным арганiзацыям, падпарадкаваным Ура­ду Рэспублiкi Беларусь, Кiраўнiцтву справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальнай акадэмii навук Бела­русi, Нацыянальнаму банку, мясцовым выканаўчым i распарадчым органам да 1 верасня 2007 г. забяспечыць:

2.2.1. разгляд на пасяджэннях адпаведных калегiяльных органаў пытанняў узмацнення рэжыму эканомii i рацыя­нальнага выкарыстання рэсурсаў, зацвердзiўшы галiновыя (па сферах дзейнасцi), абласныя, гарадскiя i раённыя праграмы мераў па эканомii i рацыянальнаму выкарыстанню палiўна-энергетычных i матэрыяльных рэсурсаў, а таксама грашовых сродкаў;

2.2.2. распрацоўку i ажыццяўленне ў 2007 годзе i ў наступныя гады падпарадкаванымi арганiзацыямi (арганiзацы­ямi, што ўваходзяць у iх склад) канкрэтных мераў па знiжэнню энерга- i матэрыяла-ёмiстасцi вытворчасцi, змян­шэнню адходаў, страт сыравiны i матэрыялаў на ўсiх стадыях iх апрацоўкi, захоўвання i транспарцiроўкi, больш поў­наму выкарыстанню ў вытворчасцi другасных рэсурсаў;

2.2.3. давядзенне дзяржаўным арганiзацыям i гаспадарчым таварыствам, адносна якiх дзяржава, валодаючы до­лямi (акцыямi) у iх статутных фондах, можа вызначаць рашэннi, прымаемыя гэтымi таварыствамi, канкрэтных па­казчыкаў па эканомii рэсурсаў на 2007 год. Даводзiць iм такiя паказчыкi штогод;

2.3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, аблвыканкамам i Мiн-скаму гарвыканкаму:

2.3.1. да 1 лiстапада 2007 г:

стварыць новыя i ўмацаваць квалiфiкаванымi кадрамi iснуючыя службы па нармiраванню палiўна-энергетычных i матэрыяльных рэсурсаў;

увесцi ў бiзнэс-планы развiцця арганiзацый раздзел «Энергазберажэнне», якi прадугледжвае знiжэнне энерга­ёмiстасцi выпускаемай прадукцыi, максiмальнае выкарыстанне мясцовых вiдаў палiва, уключаючы другасныя энергарэсурсы;

2.3.2. пры назначэннi на пасады кiраўнiкоў арганiзацый у якасцi аднаго з галоўных крытэрыяў ацэнкi iх прафесiй­ных якасцяў лiчыць здольнасць да стратэгiчнага мыслення, прыняцця нестандартных рашэнняў, накiраваных на павышэнне эфектыўнасцi вытворчасцi, у тым лiку за кошт знiжэння выдаткаў i эканомii палiўна-энергетычных i ма­тэрыяльных рэсурсаў;

2.4. аблвыканкамам i Мiнскаму гарвыканкаму забяспечыць:

2.4.1. у 2008 годзе перавод кацельняў, размешчаных у населеных пунктах з колькасцю насельнiцтва да 20 тыс. ча­лавек (за выключэннем раёнаў, што пацярпелi ад аварыi на Чарнобыльскай АЭС) i працуючых на топачным мазу­це, на выкарыстанне ў асноўным мясцовых вiдаў палiва;

2.4.2. у 2007— 2009 гадах замену з улiкам тэхналагiчнай i эканамiчнай мэтазгоднасцi электракацельняў i электра­награвальнiкаў на катлаагрэгаты i воданагравальнiкi, што працуюць пераважна на мясцовых вiдах палiва;

2.4.3. да 2010 года цеплазабеспячэнне аднакватэрных i блакiраваных жылых дамоў за кошт устаноўкi ў iх iндывiду­альных устройстваў для ацяплення i гарачага водазабеспячэння — пры аптымiзацыi схем цеплазабеспячэння на­селеных пунктаў, якiя маюць цэнтралiзаванае вода- i газазабеспячэнне жыллёвага фонду;

2.4.4. сумесна з Мiнiстэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркi:

аснашчэнне ў 2007—2008 гадах усiх кватэр (iндывiдуальных дамоў) прыборамi iндывiдуальнага ўлiку расходу халод­най i гарачай вады за кошт сродкаў грамадзян, крэдытных рэсурсаў i ўласных сродкаў арганiзацый жыллёва-каму­нальнай гаспадаркi;

штогадовае выкарыстанне ў жыллёва-камунальным сектары да 2012 года мясцовых вiдаў палiва для патрэб ацяп­лення i гарачага водазабеспячэння не менш як
900 тыс. тон (умоўнага палiва);

2.4.5. сумесна з іншымі дзяржаўнымi органамi i iншымi арганiзацыямi водпуск штогод у мiжацяпляльны перыяд пачынаючы з 2007 года гарачай вады спажыўцам у раённых цэнтрах, гарадскiх пасёлках i сельскай мясцовасцi (акрамя раёнаў, што пацярпелi ад аварыi на Чарнобыльскай АЭС) з пераважным выкарыстаннем мясцовых вiдаў палiва i ўстаноўкай бакаў-акумулятараў.

3. Паскорыць тэхнiчнае перааснашчэнне i мадэрнiзацыю вытворчасцi на аснове ўкаранення энерга- i рэсурсазбе­рагальных тэхналогiй i тэхнiкi. У сувязi з гэтым:

3.1. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь:

3.1.1. актывiзаваць прыцягненне замежных iнвестыцый для тэхнiчнага перааснашчэння i мадэрнiзацыi асноўных вытворчых сродкаў, укаранення энерга- i рэсурсазберагальных тэхналогiй. У 2007—2008 гадах з улiкам iнтарэсаў дзяржавы прыняць вычарпальныя меры па павышэнню адкрытасцi i прывабнасцi эканомiкi краiны для прыватна­га капiталу, усебаковаму развiццю прыватнай iнiцыятывы;

3.1.2. з удзелам аблвыканкамаў да 1 кастрычнiка 2007 г. зацвердзiць рэспублiканскую праграму па пераўтварэн­ню кацельняў у мiнi-ЦЭЦ з улiкам эканамiчнай мэтазгоднасцi;

3.1.3. пачынаючы з 2007 года арганiзаваць пераход на энергаэфектыўны метад праектавання i будаўнiцтва будын­каў, шырокае прымяненне пры гэтым айчынных энерга- i рэсурсазберагальных канструктыўных элементаў, матэ­рыялаў i энергазберагальных iнжынерных сiстэм;

3.1.4. сумесна з аблвыканкамамi i Мiнскiм гарвыканкамам забяспечыць абследаванне шматкватэрных дамоў жыллёвага фонду i па вынiках да 1 студзеня 2008 г. распрацаваць першачарговыя меры па прывядзенню iх цепла­тэхнiчных характарыстык у адпаведнасць з патрабаваннямi тэхнiчных нарматыўных прававых актаў;

3.2. рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання i iншым дзяржаўным арганiзацыям падначаленым Ураду Рэспублiкi Беларусь, мясцовым выканаўчым i распарадчым органам у 2007—2010 гадах забяспечыць:

3.2.1. распрацоўку i рэалiзацыю iнавацыйных i iнвестыцыйных праектаў, арыентаваных на апераджальнае развiц­цё вытворчасцяў з малой энерга-, i матэрыялаёмiстасцю, а таксама на пашырэнне сферы паслуг;

3.2.2. прыняцце мераў па тэхнiчнаму i тэхналагiчнаму перааснашчэнню арганiзацый, у тым лiку перапрацоўчых ар­ганiзацый аграпрамысловага комплексу, размешчаных у малых i сярэднiх гарадскiх пасяленнях, у мэтах комплекс­най перапрацоўкi сельскагаспадарчай сыравiны, максiмальнага выкарыстання адходаў вытворчасцi, уключаючы стварэнне на iх аснове вытворчасцяў па атрыманню палiва;

3.2.3. мадэрнiзацыю сiстэм ацяплення вытворчых памяшканняў з выкарыстаннем прагрэсiўных энергаэфектыўных тэхналогiй, замену састарэлага абсталявання на сучаснае энергазберагальнае.

4. Павысiць эфектыўнасць навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай дзейнасцi. Даручыць:

4.1. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi забяспечыць:

4.1.1. распрацоўку i да 1 лiстапада 2007 г. зацвярджэнне праграмы тэхнiчнага перааснашчэння i мадэрнiзацыi лi­цейных, тэрмiчных, гальванiчных i iншых энергаёмiстых вытворчасцяў на 2007—2010 гады, прыняць меры па яе рэалiзацыi;

4.1.2. сумесна з аблвыканкамамi падрыхтоўку да 1 снежня 2007 г. прадстаўлення Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь праекта дзяржаўнай праграмы «Торф»;

4.1.3. у 2007—2010 гадах:

распрацоўку энерга-, i рэсурса-
зберагальных тэхналогiй здабычы, вытворчасцi, пераўтварэння, транспарцiроўкi i комплекснага выкарыстання па­лiўна-энергетычных i матэрыяльных рэсурсаў, уключаючы бурыя вуглi i iншыя мясцовыя рэсурсы;

укараненне перадавых тэхналогiй i абсталявання, якiя забяспечваюць максiмальна магчымую здабычу карысных выкапняў i комплекснае засваенне iх радовiшчаў;

перыядычнае энергетычнае абследаванне арганiзацый для выяўлення рэзерваў эканомii палiўна-энергетычных рэсурсаў, а таксама распрацоўку мерапрыемстваў па энергазберажэнню i энергаэфектыўнасцi, абавязковых для выканання адпаведнымi арганiзацыямi;

укараненне iнавацыйных праектаў, накiраваных на выкарыстанне новых крынiц энергii i нетрадыцыйных рэсурсаў вуглевадароднай сыравiны, у тым лiку на рэалiзацыю ў 2008—2010 гадах пiлотных праектаў па вытворчасцi пеле­таў (гранулаў з адходаў дрэваапрацоўкi) з наступным сiстэмным развiццём такой вытворчасцi, выкарыстанню геа­тэрмальных водаў, бурых вуглёў, атрыманню чыстага вадароду i яго прымяненню;

4.2. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь з удзелам аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама ў 2007 годзе комп­лексна вырашыць пытаннi нарыхтоўкi, дастаўкi i выкарыстання драўнiннай палiўнай сыравiны, давесцi заданнi па яе вытворчасцi да ўсiх пастаўшчыкоў, уключаючы юрыдычныя асобы, якiя вядуць лясную гаспадарку, i лесакарыс­тальнiкаў незалежна ад iх падначаленасцi i формаў уласнасцi. Пачынаючы з 2007 года прымаць меры па павелi­чэнню аб’ёмаў вырошчвання хуткарослай драўнiны для палiўных патрэб.

5. Забяспечыць стымуляванне эканомii палiўна-энергетычных i матэрыяльных рэсурсаў. Пры гэтым:

5.1. лiчыць выкананне паказчыкаў па эканомii рэсурсаў, павелiчэнне выкарыстання мясцовых нетрадыцыйных i аднаўляльных крынiц энергii, а таксама другасных энергарэсурсаў важнейшымi крытэрыямi ацэнкi работы кiраўнi­коў дзяржаўных органаў i iншых дзяржаўных арганiзацый;

5.2. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi арганiзаваць пачынаючы з 2007 года рэспублiканскае спаборнiцтва за высокiя паказчыкi па эканомii рэсурсаў. Пераможцаў такога спаборнiцтва зано­сiць на Рэспублiканскую дошку Гонару;

5.3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь:

5.3.1. да 1 верасня 2007 г. устанавiць залежнасць аплаты працы кiраўнiкоў дзяржаўных органаў i iншых дзяржаў­ных арганiзацый ад выканання паказчыкаў па эканомii рэсурсаў, павелiчэння выкарыстання мясцовых вiдаў палi­ва;

5.3.2. сумесна з Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi да 1 верасня 2007 г. распрацаваць эфектыўны механiзм маральнага i матэрыяльнага стымулявання эканомii i рацыянальнага выкарыстання палiўна-энергетычных i матэ­рыяльных рэсурсаў, забяспечыць яго ўкараненне ў дзяржаўных органах iншых дзяржаўных арганiзацыях, а такса­ма ў падначаленых iм арганiзацыях (арганiзацыях, якiя ўваходзяць у iх склад);

5.4. аблвыканкамам i Мiнскаму гарвыканкаму да 1 верасня 2007 г. вызначыць сiстэму заахвочвання арганiзацый, падначаленых мясцовым i распарадчым органам, i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў за эканомiю i беражлi­васць.

6. Шырока прапагандаваць сярод насельнiцтва неабходнасць выканання рэжыму паўсюднай эканомii i беражлi­васцi. З гэтай мэтай:

6.1. Мiнiстэрству iнфармацыi:

6.1.1. забяспечыць выданне нагляднай агiтацыi, вучэбна-метадычных дапаможнiкаў, дзiцячай пазнавальнай лiта­ратуры па пытаннях эканомii i беражлiвасцi, павелiчэння колькасцi адпаведнай тэматычнай iнфармацыi ў сетцы Iнтэрнэт;

6.1.2. сумесна з Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанiяй, закрытымi акцыянернымi таварыствамi «Другi нацыянальны тэлеканал» i «Сталiчнае тэлебачанне» сiстэматычна i ўсебакова асвятляць пытаннi эканомнага вы­карыстання ўсiх вiдаў рэсурсаў, уключаючы прыродныя, як важнейшага прынцыпу забеспячэння эканамiчнай бяс­пекi Рэспублiкi Беларусь. Шырэй прапагандаваць вопыт перадавых калектываў рэспублiкi, якiя забяспечваюць строгi кантроль эканомii палiўна-энергетычных i матэрыяльных рэсурсаў, выпуск канкурэнтаздольнай прадукцыi з меншымi затратамi;

6.2. Мiнiстэрству адукацыi:

6.2.1. да 1 верасня 2007 г. распрацаваць для ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адука­цыi, праграму заняткаў па iнтарэсах, факультатываў, курсаў па пытаннях эканомii i беражлiвасцi;

6.2.2. сумесна з iншымi дзяржаўнымi органамi прымаць меры па ўдасканаленню сiстэмы падрыхтоўкi i павышэн­ня квалiфiкацыi спецыялiстаў у сферы энерга-, i рэсурсазберажэння;

6.3. Мiнiстэрству ўнутраных спраў з удзелам мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў больш актыўна прыцяг­ваць работнiкаў мiлiцыi да правядзення прафiлактычных мерапрыемстваў па прадухiленню псавання маёмасцi ў жылых дамах, на вулiцах i ў iншых грамадскiх месцах;

6.4. Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi арганiзаваць:

у працоўных калектывах тлумачальную працу, накiраваную на эканомiю ўсiх вiдаў рэсурсаў;

агляды на лепшыя дасягненнi па эканомii рэсурсаў i павышэнню эфектыўнасцi iх выкарыстання;

6.5. работнiкам арганiзацый жыллёва-камунальнай гаспадаркi, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў пра­водзiць тлумачальную працу сярод насельнiцтва па пытаннях паўсюднай эканомii палiўна-энергетычных i матэры­яльных рэсурсаў, устаноўкi для гэтага ў жылых памяшканнях iндывiдуальных прыбораў улiку расходу вады i прырод­нага газу.

7. Устанавiць эфектыўны кантроль за рацыянальным выкарыстаннем палiўна-энергетычных i матэрыяльных рэ­сурсаў. У сувязi з гэтым:

7.1. рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання, iншым дзяржаўным арганiзацыям, падначаленым Ураду Рэспублiкi Беларусь, мясцовым выканаўчым i распарадчым органам:

7.1.1. забяспечыць правядзенне ў падначаленых арганiзацыях (арганiзацыях, якiя ўваходзяць у iх склад), рэгiёнах i населеных пунктах рэгулярных праверак стану работы па арганiзацыi эканомii палiўна-энергетычных i матэрыяль­ных рэсурсаў за кошт аптымiзацыi iх расходавання, замены састарэлага энергетычнага i тэхналагiчнага абсталя­вання на больш сучаснае, а таксама выкарыстання мясцовых вiдаў палiва;

7.1.2. устанавiць жорсткi кантроль за выкананнем дзяржаўнымi арганiзацыямi i гаспадарчымi таварыствамi, у ад­носiнах да якiх дзяржава, валодаючы долямi (акцыямi) у iх статутных фондах, можа вызначаць рашэннi, якiя пры­маюцца гэтымi таварыствамi, даведзеных iм паказчыкаў па эканомii рэсурсаў;

7.1.3. забяспечваць прадстаўленне падначаленымi арганiзацыямi (арганiзацыямi, якiя ўваходзяць у iх склад) Мi­нiстэрству статыстыкi i аналiзу поўнай i аб’ектыўнай дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi аб выкарыстаннi палiўна-энергетычных i матэрыяльных рэсурсаў;

7.2. Камiтэту дзяржаўнага кантролю:

7.2.1. ажыццяўляць мэтавыя праверкi выканання дзяржаўнымi органамi i iншымi арганiзацыямi заканадаўства па рацыянальнаму выкарыстанню рэсурсаў, прыцягваць да адказнасцi службовых асобаў, вiнаватых у нанясеннi ўро­ну дзяржаве, безгаспадарчасцi i марнатраўстве. Аб вынiках iнфармаваць Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па вынi­ках 2007 года;

7.2.2. сумесна з Пракуратурай, Мiнiстэрствам унутраных спраў, Камiтэтам дзяржаўнай бяспекi, Дзяржаўным камiтэ­там па маёмасцi, Дзяржаўным камiтэтам па стандартызацыi:

узмацнiць кантроль за захоўваннем дзяржаўнымi органамi, службовымi асобамi i iншымi работнiкамi арганiза­цый рэжыму эканомii i беражлiвасцi, рацыянальнага выкарыстання палiва, энергii, сыравiны, матэрыялаў i абста­лявання;

своечасова i рашуча спыняць факты безгаспадарчасцi, парушэння дысцыплiны, незаконнага i неабгрунтаванага расходавання матэрыяльных i грашовых сродкаў.

8. Павысiць адказнасць кiраўнiкоў дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый, грамадзян за неэфектыўнае выкары­станне палiўна-энергетычных i матэрыяльных рэсурсаў, маёмасцi, для чаго:

Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь да 1 верасня 2007 г.:

прадставiць Кiраўнiку дзяржавы прапановы аб мерах адказнасцi кiраўнiкоў дзяржаўных органаў i iншых дзяржаў­ных арганiзацый за невыкананне ўстаноўленых паказчыкаў па эканомii рэсурсаў;

прадугледзець узмацненне адказнасцi арганiзацый жыллёва-камунальнай гаспадаркi за нерацыянальнае выка­рыстанне цяпла, электраэнергii, прыроднага газу i вады, ва ўстаноўленым парадку ўнесцi прапановы аб больш жорсткiх мерах адказнасцi арганiзацый i службовых асобаў за парушэнне заканадаўства па рацыянальнаму выка­рыстанню рэсурсаў;

прыняць меры па ўзмацненню адказнасцi бацькоў за наўмыснае знiшчэнне або пашкоджанне iх дзецьмi чужой, у тым лiку дзяржаўнай, маёмасцi, а таксама па вяртанню прычыненага ўрону за кошт сродкаў такiх бацькоў.

Персанальную адказнасць за выкананне гэтай Дырэктывы ўскласцi на Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь, кi­раўнiкоў дзяржаўных органаў i iншых дзяржаўных арганiзацый.

У сувязi з асаблiвай важнасцю выканання жорсткага рэжыму эканомii i беражлiвасцi для забеспячэння эканамiч­най бяспекi Рэспублiкi Беларусь з а к л i к а ю:

дырэктарскi корпус, вучоных, канструктараў, праекцiроўшчыкаў, тэхнолагаў i iншых спецыялiстаў прыкласцi максi­мум намаганняў да распрацоўкi i ўкаранення новай тэхнiкi, высокаэканамiчных малаадходных i безадходных тэхна­лагiчных працэсаў, якiя забяспечваюць эканомiю палiўна-энергетычных i матэрыяльных рэсурсаў;

Саветы дэпутатаў усiх узроўняў, Федэрацыю прафсаюзаў Беларусi нацэльваць калектывы работнiкаў на ўзмацнен­не рэжыму эканомii i мабiлiзацыю рэзерваў, якiя маюцца;

грамадскае аб’яднанне «Беларускае таварыства вынаходнiкаў i рацыяналiзатараў» забяспечваць развiццё маса­вай тэхнiчнай творчасцi грамадзян па ўдасканаленню тэхнiкi i тэхналогiй;

Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi, iншыя грамадскiя аб’яднаннi ўсямерна садзейнiчаць рэалiзацыi палажэн­няў гэтай Дырэктывы.

Толькi сумеснымi намаганнямi, арганiзаванасцю i дысцыплiнай беларускi народ забяспечыць эканамiчную бяспе­ку краiны, прагрэс i росквiт незалежнай Беларусi.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнка
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь