Аб аб’яўленні 2013 года Годам беражлівасці

Указ № 537 ад 29 лістапада 2012 г.

У мэтах забеспячэння максімальна эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання прыродных, паліўна-энергетычных, матэрыяльных і працоўных рэсурсаў, удасканалення сістэмы арганізацыі вытворчасці за кошт аптымізацыі затрат, укаранення энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій і тэхнікі, захавання грамадзянамі прынцыпаў эканоміі і беражлівасці, выхавання ў іх гаспадарлівасці п а с т а н а ў л я ю:

1. Аб'явіць у Рэспубліцы Беларусь 2013 год Годам беражлівасці.

2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенню ў 2013 годзе Года беражлівасці, забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па яго выкананню і прыняць іншыя меры па рэалізацыі гэтага Указа.

3. Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму зацвердзіць галіновыя і рэгіянальныя планы мерапрыемстваў па правядзенню ў 2013 годзе Года беражлівасці.

4. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка