Аб узнагароджаннi мнагадзетных мацi ордэнам Мацi

Указ №532 ад 2 снежня 2013 г.

За нараджэнне i выхаванне пяцi і больш дзяцей узнагародзiць ордэнам Мацi:

па Гродзенскай вобласці




Апалька Людмілу Аляксееўну

іканапісца мясцовага рэлігійнага аб’яднання ”Навагрудская епархія Беларускай праваслаўнай царквы“




Бальцюкевіч Наталлю Валянцінаўну

прадаўца Воранаўскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства




Борка Дануту Антонаўну

хатнюю гаспадыню, в.Волдацішкі Воранаўскага раёна




Гімік Ірыну Тадэвушаўну

повара дзяржаўнай установы адукацыі ”Яслі-сад в.Агароднікі“ Лідскага раёна




Карасевіч Вольгу Валер’еўну

хатнюю гаспадыню, Кастрычніцкі раён г.Гродна




Качаноўскую Алену Паўлаўну

санітарку ўстановы аховы здароўя ”Бераставіцкая цэнтральная раённая бальніца“




Красоўскую Галіну Вячаславаўну

прыёмную маці аддзела адукацыі, спорту і турызму Ваўкавыскага райвыканкама




Куратчык Алену Юльянаўну

кладаўшчыка камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства ”Плем-завод ”Рось“ Ваўкавыскага раёна




Поўную Марыну Сяргееўну

выкладчыка рэлігійнай арганізацыі ”Мінская духоўная семінарыя Беларускай праваслаўнай царквы“

Рачко Алену Аляксандраўну

швачку камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг ”Навагрудскі камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва“




Строк Святлану Канстанцінаўну

памочніка выхавальніка дзяржаўнай установы адукацыі ”Яслі-сад № 2 г.Ваўкавыска“




Харчанка Ганну Уладзіміраўну

работніцу Смаргонскага раённага ваеннага камісарыята




Ясюкевіч Крысціну Ляонаўну

хатнюю гаспадыню, Кастрычніцкі раён г.Гродна

 

Прэзідэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка