Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і рэзервістаў і прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў жніўні - лістападзе 2012 г.
(Вынятка)
1. Звольніць у запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і рэзервістаў, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы па прызыву, службы ў рэзерве.
2. Прызваць у жніўні - лістападзе 2012 г. на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу, якім на дзень прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.
3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, абласным, Мінскаму гарадскому выканаўчым камітэтам забяспечыць выкананне мерапрыемстваў, звязаных з прызывам грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
4. Міністэрству абароны да 1 снежня 2012 г. накіраваць прызваных на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян ва Узброеныя Сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні Рэспублікі Беларусь у межах колькасці згодна з дадаткам*.
5. Устанавiць, што пацярпелыя ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС грамадзяне, прызваныя на тэрміновую ваенную службу, накіроўваюцца ў воінскія часці і фарміраванні, якія не знаходзяцца на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання, i назначаюцца на воінскія пасады, не звязаныя з работамі па эксплуатацыі крыніц іанізуючага выпрамянення, звышвысокіх частотаў і з кампанентамі ракетнага паліва.
6. Дзяржаўнаму аб'яднанню "Беларуская чыгунка" забяспечыць па заяўках Міністэрства абароны, іншых дзяржаўных органаў, у якiх прадугледжана ваенная служба, перавозку ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і рэзервістаў, што выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы па прызыву, службы ў рэзерве, і грамадзян, прызваных на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве.
7. Ваенным камісарам на падставе адпаведных рашэнняў раённых (гарадскіх) прызыўных камісій накіроўваць у органы пракуратуры матэрыялы на грамадзян, якія ўхіліліся ад прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, для прыцягнення іх да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
8. Для службовага карыстання.
9. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь да 20 студзеня 2013 г. прадставіць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь інфармацыю аб выніках прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве.
10. Гэты Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
__________________
*Дадатак - для службовага карыстання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка