Аб некаторых мерах па аптымізацыі сістэмы дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый, а таксама колькасці іх работнікаў

Указ № 168 ад 12 красавіка 2013 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 12 красавіка падпісаў Указ № 168 "Аб некаторых мерах па аптымізацыі сістэмы дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый, а таксама колькасці іх работнікаў".

Гэтым нарматыўным актам прадугледжваецца скарачэнне колькасці работнікаў дзяржаўных органаў і арганізацый у сярэднім на 25%.

Указам зацвярджаецца новая тыпавая структура мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, парадак устанаўлення колькасці работнікаў апаратаў канцэрнаў, дзяржаўных устаноў, непасрэдна падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржкіравання, бюджэтных арганізацый, фінансуемых з бюджэтаў абласнога, базавага і пярвічнага ўзроўняў, раённых і сельскіх выканаўчых камітэтаў.

У прыватнасці, колькасць гарадскіх (гарадоў абласнога падпарадкавання), раённых выканаўчых камітэтаў і мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах, гарадскіх (гарадоў раённага падпарадкавання), сельскіх, пасялковых выканаўчых камітэтаў устанаўліваецца абласнымі, Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі ў межах колькасці работнікаў, замацаванай ва Указе.

Вызваляемым дзяржаўным служачым прадастаўляецца на перыяд да працаўладкавання, але не больш як на 12 месяцаў з дня звальнення, права на адтэрміноўку вяртання (пагашэння) крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю), набыццё жылля, а таксама для аплаты навучання пры атрыманні першай вышэйшай адукацыі іх дзецьмі. Ім таксама прадастаўляецца права на медыцынскае абслугоўванне ва ўстановах здароўя, у якіх яны аблугоўваліся да звальнення.

На шэраг міністэрстваў Указам ускладаюцца дадатковыя задачы і функцыі.

Так, на Міністэрства гандлю - у частцы забеспячэння выканання арганізацыямі і грамадзянамі заканадаўства ў сферы гандлю, правядзення адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне дзяржзакупак тавараў (работ, паслуг), каардынацыі выставачнай і кірмашовай дзейнасці ў краіне, выдачы ліцэнзій на ўвоз і вываз тавараў, уключаных у Адзіны пералік тавараў, да якіх прымяняюцца забароны або абмежаванні на ўвоз або вываз дзяржавамі - членамі Мытнага саюза ў рамках ЕўрАзЭС у гандлі з трэцімі краінамі.

На Міністэрства замежных спраў ускладаюцца дадатковыя задачы і функцыі па каардынацыі развіцця тавараправоднай сеткі, а таксама выставачнай і кірмашовай дзейнасці за мяжой, мытна-тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання знешняга гандлю, дзейнасці па ўзаемадзеянню са СГА.

Міністэрства эканомікі возьме на сябе функцыі па каардынацыі ўзаемадзеяння рэспубліканскіх органаў кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Савету Міністраў, па пытаннях узаемадзеяння з ЕЭК.

Указам ліквідуецца Рэспубліканскі працоўны арбітраж. У сувязі з гэтым Ураду да 1 ліпеня 2013 года неабходна будзе забяспечыць вызначэнне парадку і ўмоў дзейнасці працоўных арбітражаў. Прававы інстытут працоўных арбітражаў, якія непасрэдна вырашаюць калектыўныя працоўныя спрэчкі, будзе захаваны.

Акрамя таго, Савету Міністраў даручана да 1 мая 2013 года ўнесці на разгляд Кіраўніка дзяржавы прапановы па павышэнню ўзроўню матэрыяльнага забеспячэння дзяржаўных служачых; сумесна з Адміністрацыяй Прэзідэнта і дзяржаўным сакратарыятам Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь па аптымізацыі існуючай сеткі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь.

Да 1 ліпеня 2013 года Савету Міністраў даручана ўнесці прапановы па рэфармаванню інстытута натарыята і забяспечыць скарачэнне колькасці работнікаў апаратаў канцэрнаў.

Дзяржаўнаму сакратарыяту Савета Бяспекі да 1 чэрвеня 2013 года неабходна далажыць Кіраўнікку дзяржавы аб аптымізацыі структуры і скарачэнні колькасці пракурорскіх работнікаў, работнікаў органаў пракуратуры, ваенных судоў і сілавых структур.

Кіраўнікам дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый даручана да 1 ліпеня 2013 года прывесці штатныя расклады ў адпаведнасць з Указам і пералікам пасад работнікаў, якія ажыццяўляюць тэхнічнае аблугоўванне і забяспечваюць дзейнасць дзяржаўных органаў, якія не належаць да дзяржаўных пасад, што зацвярджаюцца Саветам Міністраў.

Абласным, Мінскаму гарадскому выканаўчым камітэтам да 1 ліпеня 2013 года даручаецца прывесці сваю структуру і забяспечыць прывядзенне структуры гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў, мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах у адпаведнасць з гэтым Указам.

Старшыням абласных выканаўчых камітэтаў неабходна ў 2013 годзе забяспечыць аптымізацыю колькасці сельскіх (пасялковых) выканкамаў, а таксама колькасці іх работнікаў.

Акрамя таго, Савету Міністраў да 1 студзеня 2014 года неабходна забяспечыць аптымізацыю сістэмы дзяржаўных устаноў, непасрэдна падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, і скарачэнне колькасці работнікаў, якія фінансуюццца з бюджэту, у цэлым на 25%.

Персанальная адказнасць за правядзенне аптымізацыі колькасці дзяржслужачых, прымяненне падстаў іх звальнення ўскладзена на кіраўнікоў адпаведных дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый. Названыя кіраўнікі абавязаны прыняць меры па працаўладкаванню дзяржаўных служачых, якія падлягаюць вызваленню пры рэалізацыі гэтага Указа, з улікам іх прафесіі, кваліфікацыі і раней займаемай пасады, у тым ліку шляхам пераводу на іншую, не звязаную з дзяржаўнай службай работу.

Указ уступае ў сілу з 12 красавіка 2013 года і прадугледжвае правядзенне асноўных працэдур па аптымізацыі сістэмы дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый, а таксама колькасці іх работнікаў да 1 ліпеня бягучага года.

Тэкст Указа глядзіце, калі ласка, у рускай версіі на Партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.