б зацвярджэнні рашэння савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў

Распараджэнне № 330рп ад 30 снежня 2011 г.
1. Зацвердзіць прыкладзенае рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

2. Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пералічыць Міністэрству адукацыі са спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў 729 274 тыс. рублёў на фінансаванне расходаў у адпаведнасці з рашэннем, названым у пункце 1 гэтага распараджэння.

3. Устанавiць, што сумы сродкаў, якiя выплачваюцца ў адпаведнасцi з гэтым распараджэннем, не абкладаюцца падаходным падаткам з фізічных асоб і на іх не налічаюцца ўзносы па дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Міністэрству адукацыі ажыццявіць адпаведныя выплаты і прадставіць у Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь справаздачу аб расходаванні выдзеленых сродкаў.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка