Аб страхаванні ўраджаю сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі ў 2017 годзе

Каментарый да Указа № 90 ад 16 сакавіка 2017 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ "Аб страхаванні ўраджаю сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі ў 2017 годзе".

Дакументам зацверджаны пералік сельгаскультур, жывёлы і птушкі, якія падлягаюць абавязковаму страхаванню ў бягучым годзе, а таксама адпаведныя тарыфы.

Акрамя таго, ва Указе прапісаны працэнты пакрыцця ўрону і затрат на перасеў пры гібелі азімых культур сяўбы 2016 года пад ураджай 2017 года і пры гібелі сяўбы 2017 года, а таксама працэнт пакрыцця ўрону пры гібелі і вымушаным забоі жывёлы і птушкі.

Гэты дакумент дасць магчымасць арганізацыям аграпрамысловага комплексу атрымліваць страхавыя выплаты ў пералічаных выпадках.