Аб устанаўленні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва на 2018 год

Каментарый да Указа № 473 ад 31 снежня 2017 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 473 "Аб устанаўленні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва на 2018 год".

Гранічна дапушчальныя тарыфы сфарміраваны з улікам рэзерваў зніжэння кошту жыллёва-камунальных паслуг, выяўленых міжведамаснай рабочай групай, створанай Камітэтам дзяржаўнага кантролю па даручэнні Кіраўніка дзяржавы.

У выніку прымянення зацверджаных тарыфаў жыллёва-камунальныя плацяжы для насельніцтва, у разліку на тыпавую двухпакаёвую кватэру з трыма пражываючымі пры нарматыўным спажыванні імі паслуг, павысяцца ў межах $5.

Плануецца, што гэтыя тарыфы дадуць магчымасць у 2018 годзе забяспечыць узровень кампенсавання  насельніцтвам затрат па ўсім комплексе жыллёва-камунальных паслуг у памеры больш як 70%. Па большасці паслуг (тэхнічнае абслугоўванне жылых памяшканняў, ліфтаў, водазабеспячэнне, водаадвядзенне, збор, вываз і абясшкоджванне камунальных адходаў) з улікам праводзімай работы па зніжэнні іх сабекошту плануецца выйсці на стапрацэнтнае кампенсаванне.

Ва ўмовах росту жыллёва-камунальных плацяжоў будзе прадоўжана работа па дзяржаўнай падтрымцы насельніцтва праз прадастаўленне маючым у ёй патрэбу безнаяўных жыллёвых субсідый.

Такія субсідыі прадастаўляюцца грамадзянам і сем'ям пры ўмове, што штомесячная сума камунальных плацяжоў перавышае 20% іх сярэднямесячнага сукупнага даходу ў горадзе і 15% - у сельскай мясцовасці.