Аб унясенні змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб Рэспубліканскай дошцы Гонару

Каментарый да Указа № 435 ад 1 снежня 2016 г.
Палажэнне аб Рэспубліканскай дошцы Гонару выкладзена ў новай рэдакцыі. Адпаведны Указ № 435 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 1 снежня.

Дакумент прадугледжвае прывядзенне тэрміналогіі ў адпаведнасць з новым Агульнадзяржаўным класіфікатарам "Віды эканамічнай дзейнасці", які ўступіў у сілу з 1 студзеня 2016 года.

Уводзяцца намінацыі ў перспектыўных галінах у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця: "сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць турыстычную дзейнасць" і "сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць выдавецкую дзейнасць".

Вызначаны таксама ўмовы занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару. У іх ліку адсутнасць пратэрмінаванай запазычанасці па выплаце заработнай платы на канец кожнага месяца ў справаздачным годзе; адсутнасць у справаздачным годзе фактаў прыцягнення кіраўнікоў і намеснікаў кіраўнікоў адпаведных мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, кіраўнікоў і намеснікаў кіраўнікоў іх структурных падраздзяленняў да крымінальнай адказнасці за ўчыненне карупцыйных злачынстваў або фактаў вызвалення ад крымінальнай адказнасці за ўчыненне такіх злачынстваў па нерэабілітуючых падставах.

Устаноўлена, што вынікі ў сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця за справаздачны год сярод абласцей і горада Мінска не падводзяцца пры зніжэнні ў цэлым па краіне аб'ёму ВУП да ўзроўню мінулага года (у працэнтах).