Зварот Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі да кіраўнікоў дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза
Рэспубліка
Беларусь з 1 студзеня 2020 года прымае старшынства ў органах
Еўразійскага эканамічнага саюза, адкрываючы чарговы пяцігадовы цыкл яго
развіцця.
Прапануем сканцэнтраваць сумесныя намаганні на поўным устараненні бар'ераў, максімальным скарачэнні выключэнняў і абмежаванняў на рынках ЕАЭС, прадухіленні магчымасці ўзнікнення новых відаў перашкод для стварэння свабоднага канкурэнтнага асяроддз.
Адзначаем наспелую неабходнасць удакладнення асобных паўнамоцтваў органаў ЕАЭС. Выступаем за сістэмнае вырашэнне пытання аб выканальніцкай дысцыпліне пры выкананні прынятых органамі Саюза рашэнняў, захаванні права ЕАЭС. Лічым мэтазгодным павысіць эфектыўнасць работы органаў Саюза, удасканаліць парадак прыняцця рашэнняў, аптымізаваць парадак дня пасяджэнняў Савета ЕЭК і Еўразійскага міжурадавага савета, дэлегаваўшы шэраг паўнамоцтваў Калегіі ЕЭК.
Набходна ўдасканаліць інстытуцыянальную структуру Саюза, прывесці ў адпаведнасць з сучаснымі і перспектыўнымі этапамі развіцця еўразійскай інтэграцыі кампетэнцыі Еўразійскай эканамічнай камісіі і Суда ЕАЭС.
У рэалізацыі інтэграцыйнага парадку дня неабходна пераходзіць на праграмна-мэтавы метад, які прадугледжвае вызначэнне індыкатараў па ключавых напрамках інтэграцыі, адказнасць за іх дасягненне і выкананне адпаведных мерапрыемстваў.
Кіраўнікам дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза
Патрабуецца ўзмацненне наднацыянальнай кампетэнцыі Еўразійскай эканамічнай камісіі, у першую чаргу ў сферах з найбольшай колькасцю бар'ераў і выключэнняў: тэхнічнае рэгуляванне, прымяненне санітарных, ветэрынарных і фітасанітарных мер, ажыццяўленне дзяржаўных закупак, прадастаўленне субсідый. Наспела неабходнасць устанаўлення дазвольнага парадку ўвядзення нацыянальных абмежавальных мер, што прадугледжвае іх папярэдні разгляд органамі Сюза.
Перадача дадатковых паўнамоцтваў Камісіі павінна суправаджацца ўзмацненнем яе адказнасці, дысцыпліны, кадравага складу, празрыстасці работы і падсправаздачнасці бакам.
Камісія як самастойны суб'ект павінна быць надзелена правам звяртацца ў Суд ЕАЭС, удасканаленне дзейнасці якога патрабуе асаблівай увагі, уключаючы ўкараненне механізмаў абавязковага выканання яго рашэнняў.
Далейшае развіццё Еўразійскага эканамічнага саюза Рэспубліка Беларусь звязвае з вырашэннем наступных важнейшых задач.
Пераход да адзінай або агульнай палітыкі ў сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, энергетыкі, транспарту і іншых. Толькі ў такім выпадку будуць ліквідаваны перадумовы і ўмовы для прыняцця нацыянальных прававых актаў, якія ідуць уразрэз з мэтамі Саюза і якія ствараюць перашкоды ва ўзаемным гандлі.
Завяршэнне работы па фарміраванні агульных энергетычнага і транспартнага рынкаў ЕАЭС павінна быць звязана з забеспячэннем недыскрымінацыйных падыходаў у галіне цэнаўтварэння, тарыфаў і доступу да паслуг натуральных манаполій. Паэтапнае вырашэнне гэтай задачы павінна быць бачным, кожны год мець канкрэтныя вынікі.
У рамках пабудовы агульнага фінансавага рынку прапануем пачаць прадметную работу па стварэнні плацежнай прасторы ЕАЭС, забеспячэнні бесперабойных трансгранічных разлікаў і плацяжоў на прасторы Саюза, дэдаларызацыі эканомік, далейшым павышэнні долі разлікаў у нацыянальных валютах дзяржаў-членаў, забеспячэнні незалежнасці міждзяржаўных плацяжоў ад знешніх фактараў (сістэмы SWIFT, замежных банкаў-карэспандэнтаў, санкцыйных рызык).
У прамысловым сектары ключавое месца адводзіцца гарманізацыі нацыянальных палітык, укараненню аднастайных падыходаў, збліжэнню інструментаў і ўзроўню дзяржаўнай падтрымкі, стварэнню вытворчай кааперацыі і фарміраванню рэгіянальных вытворчых ланцужкоў дабаўленай вартасці, рэалізацыі сумесных праектаў і лакалізацыі вытворчасцей, выпуску сучаснай прадукцыі, здольнай задаволіць патрэбнасці ўнутранага рынку і забяспечыць сумесны выхад дзяржаў - членаў ЕАЭС на рынкі трэціх краін.
Трэба прыняць адзіную праграму імпартазамяшчэння Саюза на аснове нацыянальных праграм. Неабходны распрацоўка доўгатэрміновай стратэгічнай праграмы інавацыйнага развіцця, умацаванне супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах. Усё гэта павінна рэалізоўвацца пад кіраваннем органаў Саюза.
Важным пытаннем з'яўляецца выраўноўванне ўмоў ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці, стварэнне агульнага і празрыстага канкурэнтнага асяроддзя на ўнутранай прасторы Саюза. Еўразійскай эканамічнай камісіі трэба звярнуць увагу на пытанні субсідзіравання, змяніўшы фармат сваёй работы з наглядальніка на заканадаўца і прыняўшы меры для ўстаранення дысбалансаў на ўнутраным рынку прамысловай прадукцыі з-за аказання мер дзяржаўнай падтрымкі. Пры неабходнасці трэба пашырыць функцыі Камісіі ў галіне прымянення спецыфічных субсідый.
Асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць фарміраванню збалансаванага аграрнага рынку Саюза, заснаванага на сучаснай сістэме прагназавання развіцця аграпрамысловага комплексу ЕАЭС і паглыбленай міждзяржаўнай кааперацыі з прымяненнем эфектыўных сістэм пашырэння сельскагаспадарчай прадукцыі і харчавання, у тым ліку на рынкі трэціх краін. Па важных сельскагаспадарчых таварах патрэбна распрацоўка міждзяржаўных праграм развіцця, уключаючы пытанні спецыялізацыі аграпрамысловых вытворчасцей у ЕАЭС на аснове выкарыстання канкурэнтных пераваг.
У сферы тэхнічнага рэгулявання бачым актуальным паскарэнне распрацоўкі адзіных для краін Саюза тэхнічных рэгламентаў і сучасных стандартаў, заснаваных на міжнародных падыходах і накіраваных на забеспячэнне бяспекі і канкурэнтаздольнасці прадукцыі дзяржаў - членаў ЕАЭС.
Неабходна павысіць узаемны давер да вынікаў акрэдытацыі і дакладнасці ацэнкі адпаведнасці, забяспечыць зладжанасць механізмаў дзяржаўнага кантролю (нагляду). Неабходна выбудаваць празрыстую строгую сістэму адказнасці для ўсіх удзельнікаў працэдур выпуску прадукцыі ў абарачэнне і кантролю на адзіным рынку. Вырашэнню гэтых задач будуць садзейнічаць стварэнне адзінай лічбавай платформы тэхнічнага рэгулявання і інфраструктуры якасці ЕАЭС, лічбавага асяроддзя распрацоўкі стандартаў, пераход на электронныя формы дазвольных дакументаў, а таксама ўстанаўленне механізма арбітражнай ацэнкі для вырашэння спрэчных пытанняў. Функцыі Камісіі ў галіне стандартызацыі, акрэдытацыі, ацэнкі адпаведнасці і дзяржаўнага кантролю (нагляду) падлягаюць перагляду.
Лічым неабходным правесці комплексны аналіз палажэнняў Дагавора аб ЕАЭС у мэтах забеспячэння пераходу да адзінай палітыкі прымянення ветэрынарных, санітарных і фітасанітарных мер.
Падтрымліваем далейшае ўзаемадзеянне нашых краін у пытаннях лічбавага парадку дня.
Трэба актывізаваць спалучэнне інтэграцыйных працэсаў у ЕАЭС і СНД, зрабіць захады па павышэнні прывабнасці членства ў саюзе для нашых партнёраў па Садружнасці.
Важна прадоўжыць работу па інкарпараванні ЕАЭС у сістэму міжнародных адносін, актывізацыі супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі і аб'яднаннямі, уключаючы ШАС, АСЕАН, Еўрапейскі саюз, МЕРКОСУР, СГА, АЭСР, а таксама па спалучэнні інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы. Будуць дабаўлены перагаворныя трэкі па лібералізацыі гандлёвых рэжымаў з трэцімі краінамі, у першую чаргу з такімі вялікімі, як краіны БРІКС (Бразілія, Індыя, Кітай, ПАР), Інданезія і іншыя. Трэба запусціць сумесныя праекты па вывядзенні тавараў і паслуг ЕАЭС на замежныя рынкі. Варта актывізаваць намаганні па сумесным развіцці транспартна-лагістычнай інфраструктуры, уключаючы эфектыўны ўдзел у праектах ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях".
Прапануем прыняць дадатковыя меры па сусветным і рэгіянальным пазіцыянаванні ЕАЭС з выхадам на распрацоўку і рэалізацыю агульнай (адзінай) інфармацыйнай палітыкі. Трэба распрацаваць Канцэпцыю агульнай інфармацыйнай палітыкі, Стратэгію яе рэалізацыі і планы дзеянняў па іх выкананні.
Упэўнены, што прыняцце і выкананне Стратэгічных напрамкаў еўразійскай інтэграцыі да 2025 года будуць садзейнічаць рэалізацыі мэт, задач і абавязацельстваў, замацаваных у Дагаворы аб Еўразійскім эканамічным саюзе, а таксама ўключэнню ў інтэграцыйную арбіту дадатковых сфер супрацоўніцтва. У прыватнасці, гэта датычыцца ўзаемадзеяння ў навукова-тэхнічнай сферы з забеспячэннем інавацыйнага прарыву эканомік дзяржаў-членаў, рэалізацыі значных інфраструктурных і прамысловых праектаў, стварэння еўразійскіх транснацыянальных кампаній і павышэння канкурэнтаздольнасці еўразійскай прадукцыі на сусветных рынках.
Самае важнае - забяспечыць шырокую падтрымку еўразійскай інтэграцыі грамадзянамі нашых дзяржаў. Асаблівую ўвагу варта ўдзяліць сацыяльным аспектам, павышэнню эфектыўнай занятасці і абароненасці працоўных, супрацоўніцтву ў галіне адукацыі, аховы здароўя, папулярызацыі здаровага ладу жыцця, шырокаму ўключэнню моладзі ў працэсы еўразійскай інтэграцыі, узаемадзеянню ў іншых гуманітарных галінах.
Выказваю надзею, што выкладзеныя ініцыятывы і напрамкі работы будуць падтрыманы дзяржавамі - членамі Еўразійскага эканамічнага саюза, а іх рэалізацыя забяспечыць далейшае паступальнае развіццё нашага Саюза на аснове ўзаемнага даверу, павагі і адкрытасці.