Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Зварот да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане з нагоды Дня памяці

15 лютага 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў зварот да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане з нагоды Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

"Разам з бацькамі, жонкамі, дзецьмі салдат і афіцэраў, якія загінулі ў далёкім Афганістане, мы помнім і смуткуем аб сваіх земляках. Ганарымся мужнасцю і стойкасцю беларусаў, якія, праявіўшы гераізм і захаваўшы вернасць прысязе, сумленна выканалі свой воінскі абавязак", - гаворыцца ў звароце.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзесяцігадовы ўдзел у баявых дзеяннях абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў на афганскай зямлі ўжо тады паказаў, наколькі вялікія могуць быць геапалітычныя амбіцыі асобных краін і як высока цэняцца мір, стабільнасць і бяспека. "Гэтыя ўрокі актуальныя і цяпер, калі ва ўмовах разрастання міжнароднага тэрарызму і экстрэмізму адной з галоўных задач для нашай маладой суверэннай краіны застаецца захаванне і ўмацаванне незалежнасці, падкрэсліў Прэзідэнт. - Перакананы, што воіны-інтэрнацыяналісты і ў далейшым будуць прыкладам адвагі і гонару для маладога пакалення абаронцаў нашай Радзімы".
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь