Змяненні ва ўказах, якія датычацца працэдуры прыватызацыі жылых памяшканняў

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 25 студзеня падпісаў Указ № 25 "Аб унясенні змяненняў ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".

    У адпаведнасці з дакументам унесены змяненні ў шэраг указаў, якія прадугледжваюць удакладненне працэдуры прыватызацыі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду.

    Тэрмін прыватызацыі жылых памяшканняў грамадзянамі ўстаноўлены да 1 ліпеня 2016 года. Цяпер у краіне не прыватызавана каля 8 працэнтаў аб'ектаў дзяржаўнага жыллёвага фонду, што падлягаюць прыватызацыі. У асноўным гэта кватэры і дамы, з ацэначным коштам якіх грамадзяне не згодны, нягледзячы на правядзенне ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку разліку гэтага кошту і адсутнасць падстаў для правядзення незалежнай ацэнкі рыначнага кошту.

    У мэтах урэгулявання гэтых пытанняў і забеспячэння завяршэння прыватызацыі жылых памяшканняў у тэрміны, устаноўленыя кіраўніком дзяржавы, указам прадугледжваецца прадастаўленне грамадзяніну магчымасці самастойна звярнуцца ў арганізацыю, якая ажыццяўляе ацэначную дзейнасць, за правядзеннем за свой кошт незалежнай ацэнкі рыначнага кошту жылога памяшкання, што прыватызуецца.

    Прадугледжаны прадаўжэнне тэрміну ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры па прыватызацыі жылога памяшкання ў выпадку правядзення такой ацэнкі на адзін месяц (да двух месяцаў); прыватызацыя жылога памяшкання па найменшым кошце (рыначным або ацэначным).

    Акрамя таго, прадугледжваецца выключэнне з кошту жылля, што прыватызуецца, дакументальна пацверджаных затрат грамадзяніна на аплату паслуг па правядзенні незалежнай ацэнкі рыначнага кошту жылога памяшкання (у выпадку прыватызацыі жылога памяшкання па рыначным кошце) і пакрыццё гэтых затрат у бюджэт арганізацыяй - балансатрымальнікам названага памяшкання.

    Указ павінен спрасціць працэдуру вызначэння рэальнага кошту жылых памяшканняў, што прыватызуюцца грамадзянамі, і знізіць расходы мясцовых бюджэтаў на гэтыя мэты.