Зменены правілы прыёму ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 студзеня падпісаў Указ № 30 "Аб прыёме ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі і навучання ў іх".

    Указам устанаўліваецца, што набор у 5-я класы гімназій будзе ажыццяўляцца без правядзення ўступных іспытаў. Усе вучні, якія завершаць навучанне ў 4-м класе гімназіі, змогуць прадоўжыць навучанне ў 5-м класе гэтай жа гімназіі.

    Адмена экзаменаў дасць магчымасць зняць неапраўданую псіхалагічную і эмацыянальную нагрузку на вучняў пачатковых класаў, што ў цэлым будзе садзейнічаць захаванню іх здароўя.

    Пры прыёме ў 5-я класы гімназій-каледжаў мастацтваў конкурсны адбор па рэзультатах праверкі творчых здольнасцей захоўваецца.

    Такі падыход прадаставіць магчымасць навучання ў гэтых гімназіях найбольш таленавітым, маючым прыродныя задаткі, дзецям, якія хочуць звязаць сваё далейшае прафесійнае жыццё з мастацтвам.

    Адначасова ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі прадугледжваецца магчымасць вывучэння асобных прадметаў на павышаным узроўні. Рэалізацыя гэтай нормы прадаставіць аднолькавыя ўмовы для атрымання якаснай адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ўсіх відаў, а таксама пашырыць магчымасці яе атрымання з улікам індывідуальных здольнасцей і схільнасцей школьнікаў.

    Мінадукацыяй і Мінкультуры ў двухмесячны тэрмін будуць прыняты ўсе прававыя акты, неабходныя для рэалізацыі норм названага ўказа.