Збор па тэрытарыяльнай абароне
- 1
Толькі ўсенародны характар абароны можа гарантаваць паспяховую ахову дзяржавы. Аб гэтым 17 лютага заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, выступаючы перад удзельнікамі збору па тэрытарыяльнай абароне.
Прэзідэнт нагадаў добра ўсім вядомую гістарычную ісціну аб тым, што перамогі ў войнах атрымліваюць народы. "Як паказвае шматвяковы вопыт, толькі надаўшы абароне ўсенародны характар, можна гарантаваць паспяховую ахову дзяржавы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Для гэтага ў Беларусі стварылі і ўжо больш як 10 гадоў развіваюць тэрытарыяльную абарону.
У сваім выступленні Кіраўнік дзяржавы спыніўся на асноўных напрамках развіцця тэрытарыяльнай абароны, у тым ліку на неабходнасці больш дакладна вызначыць неабходную колькасць тэрытарыяльных войскаў. Пры гэтым трэба знайсці залатую сярэдзіну, каб з аднаго боку выканаць задачы, што стаяць перад тэрытарыяльнай абаронай, з іншага - не парушыць функцыянаванне мясцовай эканомікі і сістэм жыццезабеспячэння. "Маючы аптымальны склад гэтых войскаў, мы павінны быць упэўнены, што пры ўзнікненні ваеннай пагрозы абстаноўка ў раёнах будзе пад кантролем, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мы не можам сабе дазволіць прызваць пагалоўна працаздольнае мужчынскае насельніцтва ў тэрытарыяльныя войскі і паставіць іх са зброяй ля кожнага скрыжавання. Гэтага і не трэба".
Прэзідэнт даручыў таксама шукаць новыя формы і спосабы сумеснага прымянення УС, унутраных войскаў, органаў пагранічнай службы і ўнутраных спраў, воінскіх фарміраванняў тэрытарыяльных войскаў, павышаць іх манеўраныя магчымасці. Мабілізацыйны складнік павінен быць ва ўсіх сілавых структурах, а не толькі ва Узброеных Сілах, пры перааснашчэнні якіх у Беларусі аддаюць прыярытэт менавіта павышэнню мабільнасці. "Армія павінна быць мабільнай", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Мы робім нашы Узброеныя Сілы больш мабільнымі, каб маглі перакінуць дастатковую колькасць падрыхтаваных людзей у любую кропку Беларусі".
Кіраўнік дзяржавы паставіў перад мясцовымі ўладамі задачу павысіць эфектыўнасць кіравання тэрытарыяльнай абароны. У тым ліку за кошт прафесійнага і дасканалага падбору ваенна-абучанага рэзерву, афіцэрскага складу. Неабходна таксама праводзіць непасрэдную, канкрэтную работу з ваеннаабавязанымі запасу. Прэзідэнт перакананы, што калі ў раёне фарміруецца адна-дзве роты або батальён тэрытарыяльных войскаў, то старшыня райвыканкама павінен асабіста ведаць камандзіра роты, камбата, нефармальных лідараў з лiку сяржантаў, радавых. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка паставіў канкрэтныя задачы па ўдасканаленні матэрыяльна-тэхнічнай і нарматыўна-прававой баз тэрытарыяльнай абароны.
Цяперашнія зборы накіраваны на паглыбленне ведаў па пытаннях тэрытарыяльнай абароны ў кіраўнікоў абласнога ўзроўню. Аляксандр Лукашэнка заклікаў генерал-губернатараў падысці да ўдзелу ў зборах нефармальна, унікнуць ва ўсе нюансы дзейнасці войскаў тэрытарыяльнай абароны. Кіраўнік дзяржавы даручыў правесці аналагічныя мерапрыемствы са старшынямі райвыканкамаў і гэтак далей. "Узровень падрыхтоўкі кіраўнікоў павінен быць такім, каб яны, калі спатрэбіцца, маглі самастойна арганізаваць надзейную абарону ў сваім раёне", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Эфектыўным метадам удасканалення практычных навыкаў войскаў тэрытарыяльнай абароны з'яўляюцца раптоўныя праверкі. Кіраўнік дзяржавы даў даручэнне Дзяржаўнаму сакратарыяту Савета Бяспекі пачаць падрыхтоўку да чарговай такой праверкі.