Зацверджаны план падрыхтоўкі законапраектаў на 2020 год

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 482, якім зацверджаны план падрыхтоўкі законапраектаў на 2020 год.

    Асноўнымі крытэрыямі пры фарміраванні плана сталі рэальная патрэбнасць грамадства ва ўрэгуляванні адпаведных адносін, прыярытэтнасць іх прававой рэгламентацыі з улікам дзеючага заканадаўства. Асаблівая ўвага ўдзялялася выкананню патрабаванняў сістэмнасці, комплекснасці і стабільнасці прававога рэгулявання.

    У 2020 годзе плануецца падрыхтаваць 30 праектаў законаў. У іх ліку як прынцыпова новыя законы (напрыклад, праекты законаў "Аб узносах у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь", "Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання", "Аб самарэгулюемых арганізацыях", "Аб ліцэнзаванні", "Аб валанцёрскай дзейнасці"), так і накіраваныя на сістэмную актуалізацыю дзеючых законаў, таксама з улікам практыкі іх прымянення.

    У 2020 годзе таксама запланавана распрацоўка канцэпцый законаў "Аб страхавой дзейнасці", "Аб аб'яднаннях наймальнікаў", "Аб доступе да інфармацыі аб дзейнасці судоў агульнай юрысдыкцыі", "Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі".