Зацверджаны новы склад савета фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы культуры і мастацтва

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ, якім зацверджаны новы склад савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.

    Склад савета фонду сфарміраваны з улікам неабходнасці ратацыі яго членаў i абноўлены больш як на 60%. Старшыня савета фонду - Ніна Шарубіна, народная артыстка Беларусі, вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

    Адначасова ўнесены змяненні ў Палажэнне аб фондзе.

    Павышаны патрабаванні да адбору і зместу культурных праектаў з улікам іх сацыяльнай значнасці, маштабнасці і эфектыўнасці рэалізацыі як у рамках асобных рэгіёнаў, так і краіны ў цэлым, а таксама адказнасць арганізацый, якія атрымалі падтрымку фонду. Для дасканалага аналізу заявак на фінансаванне гэтых праектаў і ў мэтах выключэння суб'ектывізму ў рабоце фонду прадугледжана стварэнне пры Мінкультуры экспертнай камісіі.

    Прыняцце Указа накіравана на падтрымку найбольш маштабных агульнанацыянальных і міжнародных творчых праектаў, якія маюць важнае значэнне для сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, забеспячэнне эфектыўнага кіраўніцтва саветам фонду, умацаванне яго высокага статусу, а таксама развіццё дзейнасці фонду з улікам пастаўленых перад ім задач.