Зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі

    Зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Адпаведнае распараджэнне 28 чэрвеня падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

    Стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначаны 28 пераможцам міжнародных і рэспубліканскіх музычных і мастацкіх конкурсаў, 10 маладым актыўным удзельнікам мастацка-творчых мерапрыемстваў выдзелена матэрыяльная дапамога. Таксама прадстаўнікам моладзі і калектывам мастацкай творчасці - пераможцам міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў прысуджаны 67 прэмій.

    Чатыром установам адукацыі для ўкаранення сучасных інтэрактыўных тэхналогій у адукацыйную, творчую і выставачную дзейнасць, а таксама ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" для правядзення конкурсу "Талент краіны" выдзелены гранты.

    Прыняцце распараджэння Прэзідэнта Беларусі накіравана на забеспячэнне адраснай дзяржаўнай падтрымкі таленавітых вучняў і студэнтаў, творчых калектываў, стварэнне спрыяльных умоў для іх развіцця.