Зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы таленавітых вучняў і студэнтаў

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы таленавітых вучняў і студэнтаў.

    Стыпендыі або грашовыя прэміі будуць выплачаны 77 пераможцам міжнародных алімпіяд і конкурсаў, з іх 19 - з уручэннем нагруднага знака лаўрэата спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы таленавітых вучняў і студэнтаў. Педагагічныя работнікі (усяго больш за 160 чалавек), якія ўнеслі значны ўклад у развіццё здольнасцей таленавітай моладзі, узнагароджаны заахвочвальнымі прэміямі.

    Акрамя таго, будуць выдзелены сродкі на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы чатырох навукова-тэхнічных аб'яднанняў вучняў і студэнтаў. У спіс увайшлі тэхнічная акадэмія навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі, студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі "Біяфізіка і клетачныя тэхналогіі" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і "Флора і расліннасць" Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, студэнцкае бюро "Водная і камунальная гаспадарка" Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.