Бел
Галоўная   /  Падзеі

Зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў

4 жніўня 2020 года
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацвердзіў рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

У адпаведнасці з дакументам, грашовыя заахвочванні з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду прысуджаны тром пераможцам IX Еўрапейскай матэматычнай алімпіяды сярод дзяўчат, якая прайшла ў Нідэрландах, і пераможцу міжнароднага конкурсу даследчых (экалагічных) праектаў навучэнцаў, што адбыўся ў Літве.

Прыняцце распараджэння накіравана на забеспячэнне адраснай дзяржаўнай падтрымкі адораных навучэнцаў, стварэнне спрыяльных умоў для далейшага развіцця іх здольнасцей, паспяховай вучобы і навуковай дзейнасці.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь