Зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

    Згодна з рашэннем, амаль Br277 тыс. будуць накіраваны на выплату 179 стыпендый студэнтам і курсантам устаноў вышэйшай адукацыі, 29 грашовых прэмій пераможцам міжнародных алімпіяд па вучэбных прадметах, конкурсаў творчых дасягненняў і навукова-тэхнічнай творчасці, 185 заахвочвальных прэмій педагагічным і навуковым работнікам, якія ўнеслі ўклад у развіццё здольнасцей адоранай моладзі.

    Таксама каля Br65 тыс. накіруюць на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай і метадычнай базы студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі "Структура і дынаміка біялагічнай разнастайнасці" БДУ ў мэтах павышэння якасці практычнай падрыхтоўкі студэнтаў біялагічных спецыяльнасцей.

    Прыняцце Распараджэння Прэзідэнта накіравана на забеспячэнне адраснай дзяржаўнай падтрымкі адораных навучэнцаў і студэнтаў, стварэнне спрыяльных умоў для іх развіцця.