Зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі.

    Са сродкаў фонду накіруюць больш як Br41 тыс. на заахвочванне 87 прадстаўнікоў таленавітай моладзі і чатырох творчых калектываў, якія з'яўляюцца пераможцамі міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў у галіне музычнага, харэаграфічнага, цыркавога і кінамастацтва.

    Прыняцце дакумента накіравана на аказанне адраснай падтрымкі юным талентам, стварэнне спрыяльных умоў для развіцця іх творчага патэнцыялу, стымулявання прафесійнага росту і станаўлення таленавітай моладзі.