Зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі

    Больш як Br251,7 тыс. накіруюць на выплату стыпендый і прэмій навучэнцам, студэнтам і творчым калектывам, якія праявілі сябе на прэстыжных міжнародных і рэспубліканскіх творчых спаборніцтвах. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Распараджэнне, якім зацверджана адпаведнае рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі.

    Матэрыяльную дапамогу акажуць 16 прадстаўнікам таленавітай моладзі, чатыры чалавекі ўдастоены гранд-прэміі і звання лаўрэата з уручэннем нагруднага знака фонду.

    Таксама выдзелена тры гранты на арганізацыю і правядзенне тэлевізійнага конкурсу "Талент краіны", выставак Студэнцкага цэнтра сучаснага мастацтва Alla prima, а таксама на набыццё музычных інструментаў для павышэння прафесійнага майстэрства навучэнцаў і іх якаснай падрыхтоўкі да міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.

    Прыняцце Распараджэння сведчыць аб увазе дзяржавы да стварэння ўмоў для пошуку, развіцця і навучання таленавітай моладзі, стымулявання іх творчай актыўнасці, прафесійнага росту і станаўлення.