Зацверджана новая рэдакцыя Палажэння аб дзяржаўнай ветэрынарнай службе

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 252, якім зацверджана новая рэдакцыя Палажэння аб дзяржаўнай ветэрынарнай службе.

    Згодна з новай рэдакцыяй, ажыццяўляць дзяржаўны кантроль за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, Еўразійскага эканамічнага саюза, нагляд у галіне ветэрынарыі змогуць дзяржаўныя ветінспектары не толькі рэспубліканскага, але і абласнога, раённага (гарадскога) узроўняў.

    Пры гэтым дзяржаўны нагляд будзе магчымы толькі ў рамках мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, праверачнага) характару.

    Нормы Указа забяспечаць раўназначнасць дзяржаўнай ветэрынарнай службы аналагічным службам у краінах - гандлёвых партнёрах.