Заснаваны сцягі тэрытарыяльнай абароны абласцей і горада Мінска

    У мэтах выхавання ў ваеннаслужачых тэрытарыяльных войскаў адданасці свяшчэннаму абавязку абароны Айчыны, захавання і развіцця воінскіх традыцый заснаваны сцягі тэрытарыяльнай абароны Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай абласцей і горада Мінска. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    Дакументам таксама зацверджаны палажэнні, апісанні і выявы сцягоў.