Хакейны матч супраць каманды Мінскай вобласці

  • 7

Каманда Прэзідэнта Беларусі 17 снежня атрымала другую перамогу ў Х Рэспубліканскіх спаборніцтвах па хакеі з шайбай сярод аматараў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

На лёдзе "Чыжоўка-Арэны" дружына Кіраўніка дзяржавы сустракалася з камандай Мінскай вобласці і выйграла з лікам 7:5 (3:0, 1:2, 3:3). У пераможцаў па дзве шайбы закінулі Канстанцін Кальцоў і Андрэй Асташэвіч, па разе вароты сапернікаў паражалі Сцяпан Панамароў, Вадзім Бекбулатаў і Аляксандр Лукашэнка, у актыве якога адна галявая перадача.

Гэта другая перамога каманды Прэзідэнта, у першым матчы яна ўпэўнена перайграла ў Шклове хакеістаў Магілёўскай вобласці - 13:4.