Бел
Галоўная   /  Падзеі

Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі перамагла ў XVI Калядным турніры

7 студзеня 2020 года
Фінальны матч супраць зборнай Расіі
глядзіце таксама: відэа
7 студзеня 2020 года
Фінальны матч супраць зборнай Расіі

Хакейная каманда Кіраўніка беларускай дзяржавы 7 студзеня перамагла ў XVI Калядным міжнародным турніры аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі. У вырашальным матчы яна была мацнейшая за зборную Расіі, лік - 4:1 (1:0, 1:1, 2:0).

Для хакейнай каманды Прэзідэнта Беларусі гэта ўжо 13-ы тытул пераможцаў прадстаўнічага форуму аматараў хакея. Раней яны станавіліся першымі ў 2005, 2006, 2008, 2009, 2010, 2012, 2013, 2014, 2016, 2017, 2018 і 2019 гадах.

Тэгі: Спорт
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь