Выступленне на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі з нагоды 71-й гадавіны Вялікай Перамогі

  • 22

Кажуць, героі не паміраюць... Яны адыходзяць на нябёсы і ўважліва назіраюць за намі. А героі Вялікай Айчыннай вайны патрабавальна сочаць за тым, як мы захоўваем мір і спакой нашай Айчыны, якую яны падарылі нам, наследнікам пераможцаў.

Ад імя ўдзячных людзей, якія жывуць у Белай Русі, я звяртаюся да вас, хто пайшоў ад нас, да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікоў тылу. Пакланяючыся перад вашым подзвігам, мы горда і з гонарам заяўляем: мы свята захоўваем памяць аб вашай Перамозе, нашай Перамозе, мы не дазволілі і ніколі не дазволім сказіць праўду аб гэтай перамозе, фальсіфікаваць і адняць яе ў нашых дзяцей і ўнукаў!

Мы робім і зробім усё, каб яны жылі ў мірнай і незалежнай краіне. За ўвесь перыяд суверэннай гісторыі Беларусі мы не разбурылі ніводнага помніка, не дазволілі зняважыць памяць герояў войнаў, што пракаціліся па нашай зямлі!

Мы змагаліся за праўду аб вайне. За праўду аб вашым подзвігу. Нам не сорамна перад вамі, хто глядзіць на нас з нябёс, перад ветэранамі Вялікай Айчыннай, з трывогай назіраючымі за вар'ятамі, якія штурхаюць планету да новай сусветнай вайны.

Як і 71 год таму, мы ўпэўнены: жыццё і справядлівасць перамогуць варварства і смерць!

Але для гэтай Перамогі патрэбны воля, мужнасць і ахвярнасць усіх людзей і народаў, якія жадаюць жыць у міры. Іх адзінства перад тварам небяспекі!

Нельга забываць, што менавіта адзіная сям'я брацкіх рэспублік Савецкага Саюза стала той магутнай сілай, якая разбурыла нацызм. І тым самым выратавала чалавечую цывілізацыю ад знішчэння і павальнага рабства.

Мы помнім, як развітыя краіны Еўропы, якія мелі магутны ваенны патэнцыял, адна за адной кідалі зброю і схіляліся ў пакорнасці перад фашысцкай Германіяй. Некаторыя - нават без бою. Усіх паралізаваў той жах, які наганялі наладжвальнікі новага сусветнага парадку.

І толькі савецкі народ, яшчэ не адышоўшы ад рэвалюцыйных узрушэнняў, не загаіўшы як мае быць раны шматгадовай грамадзянскай вайны, не паў духам перад фашысцкай армадай.

"Вставай, страна огромная, вставай на смертный бой!" - гэтыя словы сталі свяшчэнным гімнам у той час.

На абарону Радзімы ўзняліся ўсе: кадравыя афіцэры і салдаты, рабочыя і хлебаробы, жанчыны і старыя, учарашнія школьнікі і школьніцы.

Хваля патрыятычнага парыву і народнага гневу была настолькі моцнай, што помсціць за загінулых бацькаў і маці на фронт ішлі нават дзеці.

Гэта была сапраўды Вялікая Айчынная вайна.

Небывалая гатоўнасць мільёнаў людзей да самаахвяравання, гераізм салдат і працаўнікоў тылу, талент военачальнікаў, вучоных, канструктараў, спецыялістаў ваенных заводаў, арганізуючая роля дзяржавы забяспечылі крах Трэцяга рэйха і яго памагатых.

Мы гордыя тым, што неацэнны ўклад у Перамогу над фашызмам унёс наш беларускі народ.

Яго сыны і дочкі стаялі насмерць у Брэсцкай крэпасці, мужна змагаліся пад Масквой і Сталінградам, на Курскай дузе і пры фарсіраванні Дняпра, гэта яны вызвалялі Варшаву і Прагу, Будапешт і Вену, бралі Берлін. На франтах ваявалі каля мільёна трохсот тысяч ураджэнцаў нашай зямлі.

Больш за чатырыста з іх удастоіліся высокага звання Героя Савецкага Саюза.

У гэтым годзе мы не толькі са слязамі радасці адзначаем Дзень Перамогі, але і са слязамі горычы - сумны юбілей, 75-годдзе з дня вераломнага нападу нацысцкай Германіі на СССР.

Беларусь першая з савецкіх рэспублік прыняла на сябе бязлітасны ўдар агрэсара.

Тут упершыню з пачатку Другой сусветнай вайны самаздаволеныя заваёўнікі Еўропы атрымалі сапраўдны адпор, што прывяло да зрыву іх плана маланкавай вайны.

З усталяваннем на беларускай зямлі акупацыйнага рэжыму супраціўленне агрэсарам нарастала з кожным днём. За гэты перыяд нашы партызанскія атрады і злучэнні знішчылі больш за паўмільёна варожых салдат і афіцэраў.

Не менш, чым саюзныя арміі Злучаных Штатаў Амерыкі, Вялікабрытаніі пасля адкрыцця другога фронту.

Рэйкавая вайна, што разгарнулася на нашай тэрыторыі, амаль удвая скараціла пастаўкі ўзбраенняў і тэхнікі ў гітлераўскія войскі і стала залогам паспяховай рэалізацыі стратэгічных планаў усёй вайны.

Адзін з іх - бліскучая аперацыя "Баграціён", якая завяршылася разгромам нямецкай групоўкі армій "Цэнтр" і вызваленнем нашай роднай зямлі, нашай Беларусі.

Гэта адказ тым, хто спрабуе ачарніць гісторыю руху супраціўлення на беларускай зямлі.

Нават Гітлер, разгневаны эфектыўнымі дзеяннямі нашых партызанаў, загадаў лічыць вайну з імі раўназначнай бітвам на франтах.

Беларусь дорага заплаціла за Перамогу. Фашысты ператварылі наш квітнеючы край у страшэнны канвеер смерці, стварыўшы тут каля 260 канцлагераў і 110 гета. Арышты, катаванні, расстрэлы, шыбеніцы былі звычайнымі атрыбутамі гэтага рэжыму і нашага цудоўнага Мінска.

Увесь свет скалануўся, даведаўшыся, што эсэсаўскія зондэркаманды сцерлі з зямлі тысячы беларускіх вёсак, з якіх больш за 600 спалілі разам з жывымі людзьмі - старымі, жанчынамі і дзецьмі.

Мы ніколі не забудзем тых, хто загінуў за нашу свабоду, змагаючыся ў франтавых акопах і ў партызанскіх лясах, падполлі і прафесійнай разведцы.

Хто быў закатаваны ў лагерах смерці, у засценках гестапа.

Хто памёр ад цяжкай працы, холаду, голаду, недаядання ў тыле, аддаючы ўсё для фронту і для перамогі.

Схілім жа галовы перад незлічонымі ахвярамі Вялікай Айчыннай, якія аддалі сваё жыццё ў імя нашай Перамогі, і ўшануем іх мінутай маўчання.

(Метраном адлічвае мінуту маўчання)

Дарагія суайчыннікі!

Найвялікшым дасягненнем сённяшніх дзён з'яўляецца мір і спакой на планеце і нашай роднай зямлі.

Помнячы ўрокі вайны, мы праводзім паслядоўную палітыку добрасуседства і міралюбнасці. Нам дарагія брацкія адносіны з рускімі і ўкраінцамі. Мы высока цэнім дружбу і супрацоўніцтва з іншымі нацыямі і дзяржавамі.

І мы зробім усё, каб беларуская зямля заўсёды заставалася шчаслівым кутком стабільнасці, стварэння і добрай волі.

Таму мы клапоцімся аб бяспецы Радзімы, пастаянна ўмацоўваючы яе абаронны патэнцыял і адстойваючы мірныя спосабы вырашэння любых праблем на міжнароднай арэне.

Так завяшчалі нам нашы бацькі і дзяды, прадзеды, якія цаною жыцця абаранілі Радзіму ад карычневай чумы.

Са святам Вялікай Перамогі вас, дарагія сябры і госці беларускай сталіцы!

Шчасця і дабрабыту ўсім вам!