Выкананне абавязкаў кіраўніка Апарату Савета Міністраў ускладзена на Аляксандра Турчына
На Першага намесніка Прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына ўскладзена выкананне абавязкаў кіраўніка Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Адпаведны Указ № 456 падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 21 лістапада.