Вядомыя дзеячы Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі ўдастоены дзяржаўных узнагарод

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 8 чэрвеня падпісаў указ, у адпаведнасці з якім вядомыя дзеячы Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі ўдастоены дзяржаўных узнагарод за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй, станаўленне Саюзнай дзяржавы, развіццё эканамічных, навукова-тэхнічных і культурных сувязей.

    Ордэнам Дружбы народаў узнагароджаны кіраўнік фракцыі палітычнай партыі "Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі" ў Дзяржаўнай Думе Генадзь Зюганаў.

    Першы намеснік Старшыні Дзяржаўнай Думы Іван Мельнікаў і старшыня Камітэта Дзяржаўнай Думы па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі Леанід Слуцкі ўдастоены ордэна Пашаны.