Візіт у Расійскую Федэрацыю

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 3 сакавіка зробіць візіт у Расійскую Федэрацыю для ўдзелу ў пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

    На пасяджэнні плануецца разгледзець ключавыя пытанні далейшага функцыянавання Саюзнай дзяржавы, уключаючы фарміраванне саюзнага бюджэту, правядзенне ўзгодненай знешняй палітыкі, развіццё сацыяльна-гуманітарнай сферы.

    Плануецца таксама разгледзець найбольш актуальныя пытанні двухбаковых беларуска-расійскіх адносін.