Бел
Галоўная   /  Падзеі

Візіт у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты

1 лістапада 2019 года
Візіт у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты
глядзіце таксама: фота
1 лістапада 2019 года
Візіт у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты
25 фота

Пачаўся візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.

Кантакты ў наступныя дні з кіраўніцтвам гэтай краіны і дзелавымі коламі стануць прадаўжэннем як шматгадовай дружбы і супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, так і праведзеных афіцыйных перагавораў з наследным прынцам Абу-Дабі, намеснікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам, які ў верасні бягучага года ўпершыню наведаў Беларусь з афіцыйным візітам.

Пералік напрамкаў, якія ўяўляюць узаемны інтарэс для бакоў, уключае не толькі пытанні пашырэння гандлёвых адносін, але і развіццё інвестыцыйнага супрацоўніцтва ў розных сферах. Акрамя таго, з улікам існуючага ўзроўню ўзаемадзеяння, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты могуць выступаць у якасці кропкі ўваходу беларускіх тавараў і паслуг на рынкі іншых краін рэгіёна. Гэта асабліва актуальна з улікам падрыхтоўкі да Сусветнай выстаўкі "ЭКСПА-2020", якая адкрыецца ў Дубаі праз год і будзе ў тым ліку ўключаць нацыянальны павільён Беларусі.

Тэгі: Візіты
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь