Віншаванні веслярам з упэўненымі выступленнямі і залатымі медалямі ў першы дзень фіналаў на чэмпіянаце свету

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне членам нацыянальнай каманды па веславанні на байдарках і каноэ.

    "Віншую вас з дастойнымі выступленнямі ў першы дзень фінальных заездаў чэмпіянату свету па веславанні на байдарках і каноэ ў Сегедзе. Золата Алены Наздровай, Вольгі Худзенка і Марыны Літвінчук, а таксама серабро Мікіты Борыкава - добры задзел перад важнейшымі гонкамі, у якіх будуць разыграны не толькі медалі планетарнага першынства, але і ліцэнзіі на Алімпіяду 2020 года. Упэўнены, што наша каманда здольна забяспечыць максімальны вынік дзякуючы зладжанай рабоце пад кіраўніцтвам вопытных настаўнікаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў членам нацыянальнай каманды моцнага здароўя, дабрабыту і яскравых перамог.

    Прэзідэнт накіраваў персанальныя віншаванні ўладальнікам залатых медалёў.

    "Вы дастойна і ўпэўнена правялі фінальны заезд, апярэдзіўшы мацнейшых саперніц, і чарговы раз пацвердзілі найвышэйшы клас айчыннай вяслярнай школы. Дзякуй вам і вашым трэнерам за выдатны вынік", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы ў віншаванні Вользе Худзенка і Марыне Літвінчук.

    Прэзідэнт таксама павіншаваў з заваяваннем залатога медаля Алену Наздрову: "Ты імкліва ўварвалася ў эліту сусветнага веславання, паказваючы цудоўную фізічную падрыхтоўку, праяўляючы моцны характар і нязломную волю да перамогі. Жадаю табе моцнага здароўя, удачы і поспехаў на шляху да алімпійскіх вяршынь. Так трымаць!"