Віншаванне Зузане Чапутавай з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Славацкай Рэспублікі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Зузану Чапутаву з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Славацкай Рэспублікі.

    "Разлічваю на далейшае развіццё дыялогу паміж Беларуссю і Славакіяй і прадаўжэнне супрацоўніцтва ва ўсіх сферах двухбаковага інтарэсу", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што пры падтрымцы Зузаны Чапутавай канструктыўнае беларуска-славацкае ўзаемадзеянне стане больш значным на карысць народаў абедзвюх краін.