Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне жыхарам Брэсцкай вобласці

6 снежня 2019 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жыхароў Брэсцкай вобласці з 80-годдзем з дня яе ўтварэння.

"Летапіс вашага краю багаты і старажытны. Тут не раз вырашаўся лёс Еўропы, адсюль родам многія выдатныя асобы: вучоныя, касманаўты, мастакі, паэты, дзяржаўныя дзеячы. Увесь свет помніць аб гераічным подзвігу абаронцаў Брэсцкай крэпасці і захапляецца рэліктавым хараством Белавежскай пушчы", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзесяцігоддзі навейшай гісторыі Брэсцкай вобласці напоўнены плённай працай і стварэннем, рэгіён эфектыўна развівае свой эканамічны патэнцыял, а гандлёвыя маркі мясцовых прадпрыемстваў па праву лічацца нацыянальным брэндам. "Умелае выкарыстанне прыродных рэсурсаў і ўкараненне сучасных тэхналогій дапамагаюць аграрыям вобласці ўтрымліваць вядучыя пазіцыі па многіх паказчыках. Дзякуючы таленту і руплівасці жыхароў Брэст ператварыўся ў адзін з найпрыгажэйшых гарадоў краіны", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што любоў жыхароў Брэсцкай вобласці да малой радзімы, беражлівае захаванне традыцый і імкненне да найлепшага выніку стануць трывалым фундаментам для далейшага працвітання Беларусі.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь