Віншаванне жаночай нацыянальнай камандзе па хакеі на траве

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жаночую нацыянальную каманду па хакеі на траве з перамогай на ХХ чэмпіянаце Еўропы па індорхакеі.

    "На працягу ўсяго турніру ў барацьбе з лідарамі сусветнага рэйтынгу вы праявілі найвышэйшае спартыўнае майстэрства, цвёрды характар, камандную з'яднанасць і волю да перамогі, - гаворыцца ў віншаванні. - Няхай ваш поспех паслужыць прыкладам для іншых беларускіх спартсменаў".

    Кіраўнік дзяржавы таксама выказаў удзячнасць трэнерскаму штабу і ўсім тым, хто ўнёс уклад у заваяванне зборнай Беларусі тытула чэмпіёнак Еўропы.