Віншаванне заслужанай артыстцы Расіі Дзіяне Гурцкая з юбілеем

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў заслужаную артыстку Расіі Дзіяну Гурцкая з юбілеем.

    "Цудоўны голас, дзіўнае вакальнае майстэрства, яркая індывідуальнасць і непаўторная манера выканання прынеслі Вам шырокае прызнанне і сапраўдную народную любоў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі Дзіяну Гурцкую цэняць і паважаюць як выдатную спявачку і абаяльнага чалавека, беззапаветна адданага мастацтву. "Упэўнены, што сваю творчасць Вы і ў далейшым будзеце шчодра дарыць шматлікім паклоннікам, садзейнічаючы ўмацаванню культурных сувязей нашых брацкіх народаў", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.