Віншаванне з Уваскрэсеннем Хрыстовым

    Дарагія суайчыннікі!

    Віншую вас з Вялікаднем.

    Вясенняе абуджэнне прыроды нагадвае нам аб вялiкай падзеi для кожнага хрысціяніна - ва ўсе часы Уваскрэсенне Хрыстова з'яўляецца сімвалам надзеі і веры.

    Велікодныя дні напоўнены ўрачыстасцю і святлом хрысціянскай любові. Вялікае свята зноў заклікае задумацца над сэнсам жыцця, усвядоміць высокае прызначэнне чалавека. Гэта час шчырай малітвы, добрых учынкаў і міласэрных спраў.

    Няхай радасць Уваскрэсення спадарожнічае кожнаму верніку ў справе духоўнага ўдасканалення, садзейнічае творчым здабыткам, усебакова абнаўляе наша жыццё ў імя высокіх ідэалаў.

    Ад усёй душы жадаю Вам моцнага здароўя, цеплыні сямейнага ачага, міру і згоды, поспехаў у працоўнай дзейнасці.

    Аляксандр Лукашэнка