Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Віншаванне з Раством Хрыстовым

22 снежня 2018 года
Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас са святам Раства Хрыстовага. Яго нязгаснае святло сагравае сэрцы людзей самымі цёплымі пачуццямі.

Раство ўмацоўвае веру ў дабро. Напаўняе духоўнымі сіламі. Дапамагае спасцігнуць вечныя каштоўнасці - любоў, міласэрнасць, уменне дараваць. Сцвярджае ў грамадстве лепшыя хрысціянскія традыцыі - шанаванне бацькоў, якія падарылі жыццё, непарушнасць сямейных вузаў, адданасць роднай зямлі.

Няхай глыбокі сэнс вялікай урачыстасці спадарожнічае ўсім вашым добрым справам і пачынанням.

Шчаслівага Раства, здароўя, міру і дабрабыту вам і вашым блізкім!

Аляксандр Лукашэнка.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь