Віншаванне з Раством Хрыстовым

    Дарагія суайчыннікі!

    Віншую вас з Раством Хрыстовым.

    У цёплай атмасферы калядных дзён ярка праяўляюцца ўсе лепшыя якасці людзей, натхнёных духоўнымі каштоўнасцямі хрысціянства. Гэта свята абнаўлення, спагады і міласэрнасці.

    Няхай радасць гэтай чароўнай падзеі напоўніць сэрца кожнага любоўю і надзеяй, дапаможа з упэўненасцю ісці па жыцці і дасягнуць пастаўленых мэт.

    Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, міру, шчасця, невычэрпнай энергіі і натхнення.

    Аляксандр Лукашэнка