Дарагія суайчыннікі!
Ад усёй душы віншую вас з Нараджэннем Хрыстовым.
Гэта цудоўнае свята напаўняе глыбінным сэнсам гісторыю існавання чалавецтва на Зямлі, штогод нагадвае нам пра неабходнасць духоўнага абнаўлення, бескарыслівую любоў да бліжняга, найвялікшую каштоўнасць дабра і міласэрнасці.
У светлыя святочныя дні простыя сустрэчы з роднымі людзьмі саграваюць нас цеплынёй сямейнага ачага, умацоўваюць веру ў лепшую будучыню, надзяляюць энергіяй для многіх добрых спраў, аб'ядноўваюць і робяць мацнейшымі перад любымі выпрабаваннямі.
Няхай свята Хрыстовага Нараджэння падорыць усім радасць здзейсненых надзей, узаемаразумення і любові ў нашым агульным доме.
Шчасця, міру і дабрабыту вам і вашым блізкім.
Аляксандр Лукашэнка