Віншаванне з Днём жанчын

    Дарагія суайчынніцы!

    Прыміце самыя шчырыя і цёплыя віншаванні з Днём жанчын.

    8 Сакавіка - радаснае і ўсімі любімае свята. Гэта дата з'яўляецца цудоўнай нагодай, каб яшчэ раз падзякаваць мамам і бабулям, жонкам і дочкам, сёстрам і калегам за мудрасць, дабрыню, працавітасць і гармонію, якімі яны напаўняюць наша жыццё, робяць яго больш яркім і шчаслівым.

    Стваральная прыгажосць і актыўная жыццёвая пазіцыя, прафесійныя, творчыя і спартыўныя дасягненні, уменне дастойна выхоўваць падрастаючае пакаленне - галоўныя рысы беларускіх жанчын.

    У гэты святочны дзень жадаю, каб у вашых сэрцах заўсёды была квітнеючая вясна, а ў доме гучалі звонкія дзіцячыя галасы, панавалі любоў і ўзаемаразуменне.

    Аляксандр Лукашэнка