Віншаванне з Днём жанчын
Дарагія суайчынніцы!
Сардэчна віншую вас з Днём жанчын.
8 Сакавіка - адно з самых цудоўных свят, паколькі яно напоўнена цёплымі словамі, шчырымі ўсмешкамі і веснавым настроем.
Менавіта вы, дарагія жанчыны, увасабляеце сабой прыродную прыгажосць, любоў і пяшчоту. Мы ўдзячны вам за мудрасць і клопат у выхаванні дзяцей і моладзі, за энергічнасць і працавітасць, за ўменне ствараць утульнасць, парадак і гармонію ў доме. Вашы жаноцкасць і чароўнасць робяць наша жыццё больш яркім і прыгожым.
Няхай у вас будзе як мага менш трывог і засмучэнняў, а шчасце і ўдача спадарожнічаюць вам заўсёды. Ад усёй душы жадаю моцнага здароўя, міру і дабра.
Аляксандр Лукашэнка