Віншаванне з Днём жанчын

    Дарагія суайчынніцы!

    Прыміце шчырыя віншаванні з Днём жанчын.

    Гэта свята - даніна ўдзячнасці і павагі нашым маці, жонкам, дочкам, сяброўкам і калегам. Яно прыходзіць да нас з першымі днямі вясны як сімвал адраджэння прыроды, перамогі прыгажосці і дабра.

    Сёння мы дзякуем прадстаўніцам прыгожай палавіны чалавецтва за вялікі ўклад ва ўсе сферы жыцця грамадства. Неацэнная ваша роля ў развіцці айчыннай аховы здароўя і адукацыі, прамысловасці і сельскай гаспадаркі, культуры і навукі, сістэмы дзяржаўнага кіравання і бізнесу. Вы з'яўляецеся захавальніцамі сямейных каштоўнасцей і перадаяце іх падрастаючаму пакаленню.

    Дзякуй за вашу жыццёвую мудрасць і працавітасць, высокі прафесіяналізм і цудоўныя чалавечыя якасці. Няхай у вашых дамах пануюць утульнасць і цяпло, работа прыносіць задавальненне і пачуццё выкананага абавязку, а кожны новы дзень дорыць выдатны настрой.

    Здароўя, шчасця і дабрабыту вам, вашым родным і блізкім.

    Аляксандр Лукашэнка