Віншаванне з Днём ведаў

    Навучэнцам, студэнтам, аспірантам,
    настаўнікам, навукова-педагагічным
    работнікам

    Дарагія сябры!

    Віншую вас з Днём ведаў!

    Шлях чалавека ў вялікае жыццё пачынаецца са школьнай парты, дзе фарміруецца яго характар і светапогляд, адбываецца станаўленне асобы.

    1 верасня ў жыцці навучэнцаў адкрыецца новая старонка, напоўненая цікавымі сустрэчамі, незабыўнымі ўражаннямі і бязмежнымі магчымасцямі. З асаблівым хваляваннем гэтай яркай падзеі чакалі зусім юныя грамадзяне нашай краіны, для якіх прагучыць першы ў іх жыцці званок. Важным і вызначальным у выбары прафесіі будзе гэты год для выпускных класаў.

    У гэты дзень словы шчырай удзячнасці выказваем педагогам. Ваш прафесіяналізм, адданасць справе і цярплівасць дапамагаюць падрастаючаму пакаленню атрымліваць глыбокія веды і развіваць таленты. Сваім прыкладам вы фарміруеце ў іх пачуццё патрыятызму і гонару за Айчыну. Адказная роля ў гэтым працэсе належыць і бацькам. Упэўнены, што толькі сумеснымі намаганнямі можна выхаваць дастойных грамадзян Беларусі, якія будуць жыць і працаваць на карысць сваёй краіны.

    Ад усёй душы жадаю вам здароўя і шчасця. Няхай новы навучальны год будзе паспяховым і падорыць радасць творчасці і стварэння.

    Са святам вас!

    Аляксандр Лукашэнка