Віншаванне з Днём супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва, асабовы склад, ветэранаў органаў дзяржаўнай бяспекі з прафесійным святам - Днём супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі.

    "Сёння вядучая спецслужба краіны знаходзіцца на пярэднім краі барацьбы з агрэсіўнымі выклікамі сучаснасці, адстойваючы інтарэсы дзяржавы ў цяперашняй няпростай абстаноўцы. У яе асобе народ Беларусі бачыць надзейнага абаронцу ад пагроз экстрэмізму, спроб парушэння стабільнасці і згоды ў грамадстве", - гаворыцца ў віншаванні.