Віншаванне з Днём судовага эксперта

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне з пяцігоддзем утварэння Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз і прафесійным святам - Днём судовага эксперта.

    "За непрацяглы перыяд у рэспубліцы сфарміравана ўнікальная, эфектыўна дзеючая сістэма арганізацыі судова-экспертнай дзейнасці, а Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз трывала заняў месца сярод праваахоўных і іншых дзяржаўных органаў. На вашым рахунку тысячы яркіх прыкладаў, калі заключэнне эксперта станавілася важнейшым складнікам, а часта і адзіным спосабам ва ўстанаўленні сапраўдных акалічнасцей справы, абароне грамадства і дзяржавы ад любых злачынных замахаў, вырашэнні эканамічных спрэчак", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ад кампетэнтнасці і высокага прафесіяналізму судовых экспертаў залежаць чалавечыя лёсы, вера грамадзян у перамогу закона і справядлівасці. "Упэўнены, што ваш калектыў і ў далейшым будзе з поўнай адказнасцю і самааддачай вырашаць пастаўленыя задачы", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.