Віншаванне з Днём ратавальніка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях з прафесійным святам - Днём ратавальніка.
"Знаходзячыся пастаянна ў баявой гатоўнасці, работнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях абараняюць народны здабытак, стаяць на варце дзяржаўных інтарэсаў. Ваша небяспечная работа патрабуе велізарнай мужнасці, стойкасці і самаадданасці, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Вы заўсёды першыя там, дзе людзям патрэбна дапамога і падтрымка, і вас не спыняць дым і агонь пажараў, абваленыя будынкі і стыхійныя бедствы".
Пры гэтым Прэзідэнт звярнуў увагу, што падрыхтоўка і майстэрства беларускіх ратавальнікаў вядомы ва ўсім свеце. Ім шмат разоў даводзілася працягваць руку дапамогі краінам, пацярпелым ад прыродных катастроф або ваенных канфліктаў. Асаблівую ўдзячнасць Аляксандр Лукашэнка выказаў ветэранам, многія з якіх сёння перадаюць свой бясцэнны вопыт маладым супрацоўнікам.
"Перакананы: вы і ў далейшым будзеце дастойна выконваць свой службовы абавязак, паколькі вам даверана ахоўваць самае каштоўнае - жыццё і здароўе нашых грамадзян. Дзякую за службу і жадаю новых поспехаў у імя працвітання Рэспублікі Беларусь. Усім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.