Віншаванне з Днём работнікаў сацыяльнай абароны

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў сістэмы органаў і арганізацый сацыяльнай абароны з прафесійным святам - Днём работнікаў сацыяльнай абароны.

    "Вы выбралі нялёгкую, але высакародную місію - дарыць надзею і дапамагаць тым, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Дзякуючы вашай штодзённай рабоце гэтыя людзі адчуваюць сябе акружанымі ўвагай і клопатам грамадства, знаходзяць упэўненасць у заўтрашнім дні".

    Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што прафесіяналізм і добрасумленнае стаўленне да справы прадстаўнікоў гэтай сферы будуць і ў далейшым садзейнічаць паспяховаму развіццю дзяржавы.