Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне з Днём Перамогі

9 мая 2018 года

Дарагія суайчыннікі!

Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём Перамогі.

Гэта свята прасякнута моцнымі эмоцыямі і пачуццямі: горыччу страты мільёнаў бязвінных жыццяў, радасцю вызвалення ад фашысцкага прыгнёту, усведамленнем няўстойлівасці міру і адказнасцю за яго.

Мы назаўсёды захаваем праўдзівую гісторыю той вайны. Перададзім будучым пакаленням разуменне таго, што адзінства, вера ў сябе і сапраўдная любоў да Радзімы - надзейная абарона ад любой пагрозы. Мужнасць, нязломнасць волі і патрыятызм народа-пераможцы навекі застануцца сімвалам нашай нацыянальнай самасвядомасці.

Нізкі паклон і ўдзячнасць ветэранам!

Ваш подзвіг будзе жыць у нашых сэрцах як вялікі дар - магчымасць свабодна працаваць на роднай зямлі, выхоўваць дзяцей і ўнукаў на ідэалах дабра, сумленнасці і справядлівасці.

Ад усёй душы жадаю вам, дарагія сябры, моцнага здароўя, шчасця і невычэрпнай энергіі на доўгія мірныя гады.

Аляксандр Лукашэнка

© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь