Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

3 ліпеня 2020 года
Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Для кожнага беларуса гэта свята напоўнена асаблівым сэнсам. Наша больш як 1000-гадовая гісторыя - пастаянная барацьба народа за сваю зямлю, духоўныя каштоўнасці і самавызначэнне. І нават пасля з'яўлення на карце свету суверэннай Рэспублікі Беларусь нам пастаянна даводзіцца адстойваць права на самастойны шлях развіцця.

Сімвалічна, што галоўнае свята краіны - яшчэ і дзень вызвалення беларускай сталіцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вялікая Перамога выратавала нас ад знішчэння. Мы свята шануем подзвіг пакалення пераможцаў, якія адолелі грознага ворага і паднялі краіну з руін.

Сёння Рэспубліка Беларусь - незалежная дзяржава, якая адбылася, дзе кожны грамадзянін можа дасягнуць любых вышынь у прафесіі, творчасці, спорце, грамадскім і сямейным жыцці.

Мы і ў далейшым будзем умацоўваць наш суверэнітэт і ствараць будучыню краіны на прынцыпах справядлівасці, раўнапраўя і клопату аб людзях.

Жадаю вам, паважаныя сябры, здароўя, дабрабыту і мірнага неба над галавой.

Са святам!
 
З Днём Рэспублікі!

Аляксандр Лукашэнка
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь